Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Школьнікі стварылі шэраг відэаролікаў з дэкламацыяй вершаў беларускіх класікаў

Школьнікі стварылі шэраг відэаролікаў з дэкламацыяй вершаў беларускіх класікаў

Беларуская літаратура [1]
Відэа [2]

Вучні 5–11 класаў сярэдняй школы №40 Віцебска стварылі праект «Люблю чытаць па-беларуску», для якога запісвалі відэа з уласнай дэкламацыяй вершаў беларускіх паэтаў.

Прыхільнікі беларускай паэзіі здымалі відэа цягам году – з сакавіка 2015 па сакавік 2016 года, паведамляецца на сайце школы [3]. Шчыра і пранікнёна школьнікі перад камерай чыталі беларускія вершы ў дварах і на вуліцах роднага Віцебска, на беразе рэчкі, у полі і ў лесе.

Чатырнаццаць лепшых відэакліпаў, запісаных вучнямі СШ №40, можна ўбачыць на канале школы ў YouTube [4]. Там прадстаўленыя наступныя вершы:

Ніна Аксёнчык “О май, — пара кахання”
Максім Багдановіч “Зімой”
Рыгор Барадулін “Уцякала зіма ад вясны” і “Пакуль жывеш развітвайся з жыццём”
Міхал Будаеў “Лета”
Вера Вярба “Матуліны рукі”
Ніл Гілевіч “Маці”
Анатоль Грачанікаў “Зоры спяваюць” і “Над Белаю Руссю…”
Якуб Колас “На полі вясною”
Янка Купала “Лета” і “Спадчына”
Пімен Панчанка “Той дзень прапаў і страчаны навекі”
Максім Танк “Родная мова”

Сяржук Серабро, Народныя навіны Віцебска [5]

Binary Data Грабнёў А , 5 А клас СШ №40 г Віцебска [6]
Binary Data Скляповіч А , 11 А клас, СШ №40 г Віцебска [6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14877

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/biellit
[2] https://nastaunik.eu/media/videa
[3] http://sch40.vitebsk.edu.by/
[4] https://www.youtube.com/channel/UCSZgN7vwXldt30GM6lelGSg
[5] http://news.vitebsk.cc/2016/03/28/vitsebskiya-shkolniki-stvaryili-sherag-videarolikaw-z-deklamatsyiyay-vershaw-belaruskih-klasikaw/
[6] https://nastaunik.eu/