Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Завяршыўся чацвёрты дыстанцыйны курс «Стратэгія актыўнай ацэнкі»

Завяршыўся чацвёрты дыстанцыйны курс «Стратэгія актыўнай ацэнкі»

Актыўная ацэнка (Formative Assessment) [1]
Дзейнасць [2]

Сёлета пасведчанні атрымалі 72 педагогі, якія дыстанцыйна вучыліся на працягу 6 месяцаў. Пад кіраўніцтвам 16 ментараў яны крок за крокам уводзілі ў сваю практыку элементы методыкі актыўнай ацэнкі, якая паводле даследаванняў прызнана самай эфектыўнай для павышэння эфектыўнасці навучання. За тыдзень да фінальнай канферэнцыі 15 лепшых студэнтаў курса змаглі пазнаёміцца з досведам польскіх калег. Яны наведалі школы Варшавы, пазнаёміліся з дзейнасцю грамадскіх арганізацый, якія займаюцца падвышэннем кваліфікацыі настаўнікаў. На канферэнцыю 16 красавіка сабраліся больш за 90 настаўнікаў. Нарэшце яны мелі магчымасць убачыць, пагаварыць, пазнаёміцца паміж сабой пасля паўгода плённага дыстанцыйнага супрацоўніцтва. Гаворка ішла пра поспехі і вынікі, якія атрымалі настаўнікі, а таксама пра праблемы, з якімі сутыкнуліся.

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/dsc_9897.jpg

Польскія трэнеры Цэнтру грамадзянскай адукацыі Яана Соцька і Агнешка Агусіньска правялі майстар-класы.
Таварыства беларускай школы вядзе праграму навучання Актыўнай ацэнцы настаўнікаў з 2009 года. Мяркуецца, што праграма будзе працягнутая ў наступным навучальным годзе.

Фотарэпартаж з канферэнцыі тут. [3]

Удзельнікі канферэнцыі [4]
Майстар-клас "Змены" [5]
Вынікі апытання [6]
Студэнты курса Дзмірты Бондар і Уладзімір Пусташыла [7]
Адкрыццё канферэнцыі [8]
Агульны здымак [9]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14901

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/formative_assessment
[2] https://nastaunik.eu/national-edu/tbs/programs
[3] https://drive.google.com/folderview?id=0B3qvE21P7I3daHpKajNGYU5mcjQ&usp=gmail
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/dsc_0001_0.jpg
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/dsc_0035_0.jpg
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/dsc_9897_0.jpg
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/dsc_0107_0.jpg
[8] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/dsc_9957_1.jpg
[9] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/dsc_0144_0.jpg