Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Урок для 6 класа «Паўсядзённае жыццё чалавека» Касцюм як медыя

Урок для 6 класа «Паўсядзённае жыццё чалавека» Касцюм як медыя

Гісторыя [1]
Медыяадукацыя [2]

Іна Шымко, г. Глыбокае

Што галоўнае на ўроку гісторыі? Для мяне вельмі важна, калі вучні выказваюцца, у вачах бачна думка і разважанне. Нядаўна мы вельмі актыўна вывучалі тэму “Паўсядзеннае жыццё чалавека” ў 6 класе. Зыходзячы з уласнай практыкі ведаю - гэта тэма заўжды была цікавай для вучняў, ды і для мяне таксама. Паколькі ўсе аспекты абмеркаваць на ўроку проста немагчыма, мы з маімі шасцікласнікамі вырашылі ўзяць адзін кірунак - МОДА. Практычна ўсе хацелі рыхтаваць паведамленні, шукаць цікавыя факты пра моду і мы падзяліліся на групы – паведамленне пра жаночае адзенне, мужчынскае адзенне, адзенне багатых і бедных, проста нешта цікавае з гісторыі моды сярэдневечча. Але, проста расказаць пра гэта нам падалося мала, таму мы правялі міні-даследаванне і сфармулявалі гіпотэзу: сярэдневяковы касцюм- гэта медыятэкст, які дае інфармацыю:

-аб сацыяльным статусе чалавека;
-аб палітычнай сітуацыі;
-аб эканамічным развіцці;

Антон Ласенка. «Сватаўство Уладзіміра да Рагнеды»

Выказваліся, спрачаліся, але з дапамогай настаўніка, якому таксама прыйшлося падрыхтавацца, каб з дапамогай праблемных, наводзячых пытанняў “руліць” працэсам, прыйшлі да наступных высноў:

1. Адзенне сапраўды адлюстроўвывала сацыяльны статус чалавека

-чым вышэй галаўны ўбор, тым больш знатная дама, што азначае, што феадалы ўзвышаліся над народам;
- доўгія рукавы ў адзенні для багатых (з такімі рукавамі не будзеш займацца фізічнай справай);
- доўгія насы абутку (чым даўжэйшы нос абутку, тым больш высокі статус чалавека);
- пальчаткі- сімвал улады;
- яркае адзенне толькі для багатых, для бедных – толькі руды і шэры колер – колеры, на якіх не заўважны бруд;

2. Адзенне можа расказаць аб палітычных і эканамічных падзеях:

- шоўк і аксаміт з’явіліся ў выніку крыжовых паходаў. Гэта прадметы раскошы.
- футра, як упрыгожванне на адзенні, з’явілася дзякуючы гандлёвым зносінам з краінамі Паўночнай Еўропы;
- каляровае адзенне - у выніку Вялікіх геаграфічных адкрыццяў.

Такіх паралеляў можна прыводзіць шмат. Падобным чынам можна працаваць і з карцінамі, і з архітэктурнымі помнікамі. А каб мае вучні не расслабляліся, я папрасіла дома падумаць над пытаннем “Ці можа фасон жаночай сукенкі залежыць ад формы ўлады ў краіне?” А вы як думаеце?

Літаратура ў дапамогу:
Ганна Барвенава. Гатычны касцюм Вялікага Княства Літоўскага канца ХІІІ — пачатку ХVI ст. [3]
В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава МУЖЧЫНСКІ КАСЦЮМ НА БЕЛАРУСІ [4]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15184

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/history
[2] https://nastaunik.eu/media/edu
[3] http://jivebelarus.net/culture/gothic-suit-in-vkl.html
[4] http://museum.pruzhany.by/wp-content/uploads/2014/03/Mans-costume-on-Belarus.pdf