Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «МедыяДрайвер»

«МедыяДрайвер»

Медыяадукацыя [1]

«МедыяДрайвер» – гэта мультымедыйны анлайн-дапаможнік. Ён змяшчае не толькі тэкставую інфармацыю аб розных тыпах медыя, але і шмат інфаграфікі, відэа, мультфільмы і гульні-тэсты.

Аўтары стваралі найперш дапаможнік для падлеткаў, каб пазнаёміць іх з перавагамі і пагрозамі сучаснага свету медыя. Аднак ён будзе карысным і настаўнікам, бо «МедыяДрайвер» насычаны цікавай інфармацыяй і практычнымі прыкладамі, якія могуць быць выкарыстаны на ўроках. Бацькі таксама могуць знайсці для сябе нешта новае, каб не адставаць ад маладога пакалення, заглыбленага ў медыясвет. Таксама гэты анлайн-дапаможнік будзе карысным усім, хто хоча павысіць свой узровень ведаў аб медыя і ўзровень крытычнага мыслення.

Ідэя мультымедыйнага анлайн-дапаможніка «МедыяДрайвер» належыць камандзе украінскай ГА «Детектор медіа». Зрэалізаваны ён дзякуючы падтрымкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Чэхія. Аўтарскі калектыў складаецца з 16 аўтараў – вядомых журналістаў і экспертаў, якіх кансультантавалі педагогі.

Глядзець на mediadriver.online [2]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15266

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] http://mediadriver.online/