Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Скончыў работу – гуляй у ахвоту

Скончыў работу – гуляй у ахвоту

Беларускія адукацыйныя традыцыі [1]
Бацькі і дзеці [2]
Пазакласная праца [3]
Пачатковая школа [4]

На вакацыях часта паўстае праблема – трэба нейкім чынам заняць дзяцей, каб яны не валэндаліся без справы і не нудзіліся. Тэлевізар і планшэт – не лепшы варыянт. Таму Беларускі архіў вуснай гісторыі вырашыў запытаць вопытных людзей пра самыя вясёлыя гульні іх дзяцінства. І вось якія парады мы атрымалі.

Можна пагуляцца «у скокалкі». Бярэцца дошка, пад яе пасярэдзіне кладзецца калода, атрымоўваецца нешта накшталт гушкалак. Толькі дзеці не катаюцца: адзін стаіць пасярэдзіне, каб утрымліваць дошку, другі становіцца з аднаго боку, трэці з другога. І скачуць, ды часам вельмі высока. У гэтую гульню гралі звычайна на вясновае свята Саракі, калі чакалі прылёту птушак. Нават казалі: «трэба сорак пампушак іспякці і сорак дошчак пераламаць». Аднак, цяперашняя лагодная зіма дазваляе пагуляць у скокалкі не чакаючы вясны.

Любая пара году пасуе для гульні «у клёка»: экіпіроўка мінімальная, затое які азарт!

Глядзець далей на nashapamiac.org [5]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15326

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/national-edu/traditions
[2] https://nastaunik.eu/parents-and-children
[3] https://nastaunik.eu/civil/out-of-school
[4] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[5] http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews?id=425