Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Як буслік перажывае змену клімату

Як буслік перажывае змену клімату

Пачатковая школа [1]
Відэа [2]
Бацькі і дзеці [3]

МГА «Экапартнёрства» ў супрацы з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь стварылі [4] відэаролікі пра наступствы змянення клімату. Аповед у відэа вядзецца ад імя дзіця, якое паразмаўляла з бацькамі і даведалася, што раней у Беларусі не было столькі кляшчоў, а кавуны лічыліся амаль што цудам. На экране з'яўляецца таксама буслік, які пакутуе ад таго, што клімат цяплее, а праз гэта высыхаюць рэкі ды здараюцца пажары.

Тым не менш, буслік знаходзіць добрыя рашэнні, якія дапамогуць зменшыць негатыўны ўплыў на клімат. Ён змяняе свае штодзённыя звычкі на экалагічныя: сартуе адходы, набывае энергаэфектыўную тэхніку і карыстаецца роварам.

Відэаролікі агучаны на беларускай мове, але маюць рускія і англійскія субтытры. Усяго падрыхтаваныя тры відэаролікі, якія раскрываюць уплыў змянення клімату на водныя рэсурсы, сельскую гаспадарку, лясы, а таксама тлумачаць прычыны гэтай з'явы.

Над ролікамі працавалі:
Дырэктар праекта: Аліна Бушмовіч, МГА «Экапартнёрства»
Прадакшн: студыя Sloik Imaging
Ілюстрацыі, анімацыя: Воля Кузьміч
Канцэпцыя, сцэнар: Юрый Сідун
Фінансавая падтрымка: Экалагічная сетка «Зой», каардынатар:  Леся Нікалаева.

Binary Data Парніковыя газы - асноўны фактар змянення клімату ў Беларусі [5]
Binary Data Водныя рэсурсы і змяненне клімату ў Беларусі [5]
Binary Data Уплыў змянення клімату на сельскую гаспадарку і лясы ў Беларусі [5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15400

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[2] https://nastaunik.eu/media/videa
[3] https://nastaunik.eu/parents-and-children
[4] http://ecopartnerstvo.by/ru/node/685
[5] https://nastaunik.eu/