Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Семінар-практыкум па медыяадукацыі для выкладчыкаў гісторыі

Семінар-практыкум па медыяадукацыі для выкладчыкаў гісторыі

Медыяадукацыя [1]

Паводле Нацыянальнага адукацыйнага партала adu.by [2]

26 красавіка 2017 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца семінар-практыкум «Работа з медыятэкстамі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства (кіно, відэа, рэклама і інш.)».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства, спецыялісты ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, а таксама ўсе зацікаўленыя ў павышенні медыйнай і інфармацыйнай граматнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэса.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Медыятэкст: паняцце, віды, структура. Ключавыя пытанні для аналізу медыятэксту.
  • Спецыфіка аўдыёвізуальных тэкстаў. Пытанні для аналізу фрагмента фільма, відэароліка.
  • Работа з рэкламай на ўроках гісторыі і грамадазнаўства.
  • Вэб-сэрвісы як інструменты для дэканструкцыі і стварэння медыятэкстаў.

 

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 21 красавіка 2017 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://goo.gl/forms/XLk0ylCGTdleV5zk1 [3].

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце [4].

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15552

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] http://www.adu.by/ru/homepage/novosti/ochnye-distantsionnye-seminary-seminary-praktikumy/1246-seminar-praktykum-rabota-z-medyyatekstami-na-rokakh-gistoryi-i-gramadazna-stva-kino-videa-reklama-i-insh.html
[3] https://goo.gl/forms/XLk0ylCGTdleV5zk1
[4] http://www.adu.by/images/2017/04/infarm-list-NIA-26.04.2017.docx