Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Гімназія» vs «Сярэдняя школа» ў выніках ЦТ-2017 Мінскай вобласці

«Гімназія» vs «Сярэдняя школа» ў выніках ЦТ-2017 Мінскай вобласці

Якасць адукацыі [1]
Арыгінал артыкула: http://eschool.by/ [2]
Усе мы памятаем, што бягучую мадэль функцыянавання гімназій крытыкавалі на мінулым Рэспубліканскім педсавеце на розных узроўнях.
 
І, калі верыць словам Міністра адукацыі, у перспектыве ў гімназіях будуць выкладаць па агульным стандартам у рамках пачатковага і базавага ўзроўняў: з 5 па 9 клас. А гімназічны, павышаны ўзровень, павінен быць на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі - 10-11 клас.
 
Але вынікі выпускнікоў гімназій на ЦТ-2017 у Мінскай вобласці ў паўтара раза вышэй за вынікі выпускнікоў сярэдніх школ.
Узнікае пытанне наконт дарэчнасці крытыкі ў адрас гімназій і мэтазгоднасці агучаных зменаў.
 
Бо гімназіі, худа-бедна, афіцыйна пачынаючы з 5-га класа, а фармальна - з 4-га, вядуць працу па падрыхтоўцы вучняў да паступлення. А цяпер яны павінны паказаць той жа вынік не за 7 гадоў, а за 2 гады?
 
Ці ёсць сэнс у такіх зменах? Можа варта задумацца над зменамі для сярэдняй школы?
Глядзіце статыстыку ЦТ тут. [2]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15808

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/quality
[2] http://eschool.by/%D0%B3%D0%B8%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D0%B8%D1%8F-vs-%D1%81%D1%80%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D1%8F%D1%8F-%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0-%D0%B2-%D1%80%D0%B5%D0%B7%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D0%B0%D1%82/