Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > МедыяНавігатар - сайт-скарбонка практыкаванняў па медыяпісьменнасці

МедыяНавігатар - сайт-скарбонка практыкаванняў па медыяпісьменнасці

Медыяадукацыя [1]
Дзейнасць [2]

"МедыяНавігатар” [3]- сайт-дапаможнік для настаўнікаў, выкладчыкаў і медыяадукатараў.
Стваральнікі яго назвалі “тулкіт” – скрынка інструментаў. Гэта набор гатовых практыкаванняў па развіцці медыяпісьменнасці з усімі дадаткамі, раздаткамі, спасылкамі на медыя – бяры і карыстайся!
Сайт мае навігацыю па ўзросце (ад дзіцячага садка да дарослых), па тэмах (факты і меркаванні, маніпуляцыя, рэклама, стварэнне медыя, інфа-бяспека, этыка, дэзінфармацыя, стэрэатыпы, сацыяльныя медыя і інш.),  метадах (групавая  і індывідуальная работа, гульня, дэбаты, дыскусія, мазгавы штурм, праект, выкарыстанне кейсаў) і ўзроўнях складанасці.  

"МедыяНавігатар” [3] зрабілі разам практыкі-педагогі, журналісты і медыяэксперты з 11 краін:  Германіі, Арменіі, Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Латвіі, Кіргізіі.

Пакуль на сайце 45 практыкаванняў, частка якіх створана беларускімі настаўнікамі.  

"МедыяНавігатар” – гэта міжнародная лабараторыя медыяпісьменнасці, якая будзе працягваць сваю работу, а значыць чакайце новыя ідэі і новыя практыкаванні.

Карыстайцеся!  Распаўсюджвайце! Дзяліцеся з калегамі!

Пакуль мова тулкіта – руская (менавіта ў Расіі найбольшыя праблемы з медыяпісьменнасцю грамадзян). Аднак удзельнікі праекта маюць намер зрабіць пераклады для сваіх краін. 

[3]

[4]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15890

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/national-edu/tbs/programs
[3] https://medianavigator.org/
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/21_1.jpg