Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Выкарыстоўваеце АА? Адзначайцеся на мапе!

Выкарыстоўваеце АА? Адзначайцеся на мапе!

Актыўная ацэнка (Formative Assessment) [1]
Шаноўныя настаўнікі! Давайце разам створым інтэрактыўную мапу беларускіх устаноў адукацыі, дзе практыкуецца стратэгія актыўнай ацэнкі (Formative assessment, або АА).
 
Прыняць удзел можна проста: заходзіце сюды [2], клікаеце на «Дадаць маркер», выбіраеце на мапе ваш горад або мястэчка і далучаеце яго.
 
Як вядома, актыўная ацэнка – тэхналогія навучання, заснаваная на якаснай зваротнай сувязі. Гэта інтэрактыўная ацэнка прагрэсу вучня і яго разумення матэрыялу такім чынам, каб можна было абазначыць, як вучань будзе вучыцца далей і якімі метадамі яго лепш вучыць. Іншымі словамі, актыўная ацэнка – гэта прадстаўленне інфармацыі, якая дапамагае школьніку вучыцца.
 
У стратэгіі актыўнай ацэнкі ёсць некалькі асноўных элементаў: пастаноўка мэт, вызначэнне крытэрыяў дасягнення мэты, узаемадзеянне з бацькамі, ключавыя пытанні, зваротная сувязь, узаемаацэнка і самаацэнка. Апошняе - гэта паказчыкі, дзякуючы якім настаўніку і вучню будзе бачна, у якой меры атрымалася дасягнуць мэты ўрока.
 
Галоўная асаблівасць АА ў тым, што яна не разглядае ацэньванне як кантроль, а дазваляе эфектыўна матываваць вучняў, прымушае іх браць на сябе адказнасць за сваё навучанне. Пры гэтым выкарыстанне стратэгіі актыўнай ацэнкі не патрабуе змяненняў у навучальнай праграме. Больш прачытаць пра актыўную ацэнку можна тут [1].
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15915

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/formative_assessment
[2] https://www.google.com/maps/d/u/0/edit?mid=1W5-AHyN3Y9aXphRcqFHaC0FpY3r1PAEt&ll=52.915796000702635%2C25.19692304565615&z=7