Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Ацэнка, якая дапамагае вучыцца»: вэбінар

«Ацэнка, якая дапамагае вучыцца»: вэбінар

Актыўная ацэнка (Formative Assessment) [1]
Відэа [2]
Тамара Мацкевіч, намеснік старшыні ГА «Таварыства беларускай школы», каардынатар дыстанцыйных курсаў «Актыўная ацэнка» і партала nastaunik.eu і Алена Радзевіч, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», ментар дыстанцыйнага курса па актыўнай ацэнцы на Shostka EdCamp падзяліліся са слухачамі вэбінара «Актыўная ацэнка – гэта ацэнка, якая дапамагае вучыцца» беларускім досведам выкарыстання актыўнай ацэнкі (Formative assessment, або АА).
 
У вэбінары эксперткі распавялі пра актуальнасць і гісторыю актыўнай ацэнкі, пазнаёмілі слухачоў і элементамі АА і стратэгіямі яе ўкаранення. «Актыўная ацэнка – гэта не беларускае ноу-хау. Упершыню пра яе пачулі ад брытанскіх даследчыкаў Пола Блэка і Дзілана Уільяма ў 1998 годзе. Паводле Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, «Актыўная ацэнка – гэта рэгулярная і інтэрактыўная ацэнка прагрэса вучня і яго разумення вучэбнага матэрыялу дзеля далейшай карэкцыі і вызначэння эфектыўных метадаў яго навучання».
 
Тамара Мацкевіч і Алена Радзевіч у вэбінары даказалі, што выкарыстанне настаўнікам на ўроках менавіта сістэмы актыўнай ацэнкі найбольш істотна ўплывае на якасць адукацыі. Растлумачылі, чым АА адрозніваецца ад звычайнай ацэнкі ў балах і якія фактары ўплываюць на дасягненні вучняў. Падрабязна спыніліся на кожным элеменце актыўнай ацэнкі: пастаноўцы мэтаў, вызначэнні крытэраў дасягнення мэты, граматным задаванні ключавых пытанняў, забяспечванню зваротнай сувязі, узаемаацэнцы і самаацэнцы, а таксама ўзаемадзеянню з бацькамі. Эксперткі прывялі меркаванні настаўнікаў, якія карыстаюцца АА, і паказалі пазітыўны вынік і вопыт прымянення сістэмы ў класе.
 
Дарэчы, калі вы ўжо выкарыстоўваеце актыўную ацэнку ў сваёй працы, – адзначаецеся на інтэрактыўнай мапе [3]. Давайце разам яе створым і паглядзім, у якім рэгіёне АА выкарыстоўваецца больш за ўсіх!
 
 
Binary Data Shostka EdCamp [4]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15926

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/formative_assessment
[2] https://nastaunik.eu/media/videa
[3] https://www.google.com/maps/d/u/0/edit?mid=1W5-AHyN3Y9aXphRcqFHaC0FpY3r1PAEt&ll=52.915796000702635%2C25.19692304565615&z=7
[4] https://nastaunik.eu/