Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > БДУ выпусціў зборнік артыкулаў пра медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта

БДУ выпусціў зборнік артыкулаў пра медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта

Медыяадукацыя [1]

Выдавецства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выпусціла зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй В. В. Самахвала па медыяграматнасці “Як развіваць медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта: стратэгіі і тэхнікі”.

У зборніку прадстаўлены артыкулы беларускіх і замежных аўтараў, у якіх разглядаюцца стратэгіі развіцця медыяпісьменнасці студэнтаў і выкладчыкаў, аналізуецца вопыт укаранення элементаў медыяадукацыі ў навучальны працэс універсітэта, абмяркоўваецца спецыфіка фарміравання інфармацыйнай і медыйнай кампетэнтнасці сучаснага спецыяліста. У кніжцы апісаны спектр метадычных інструментаў, накіраваных на развіццё медыяпісьменнасці.

Сярод тэмаў, праздстаўленых у зборніку, есць тэмы такога кшталту “Медыяпісьменнасць студэнтаў з інваліднасцю ў кантэксце рэалізацыі іх права на адукацыю”, “Медыяпісьменнасць і медиаадукацыя ў эпоху змены інфармацыйных парадыгмаў”, “Сучасныя тэхналогіі для стварэння інтэрактыўнай адукацыйнай прасторы” і шмат іншых цікавых тэмаў.

Спампаваць зборнік “Як развіваць медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта: стратэгіі і тэхнікі” можна на сайце Электроннай бібліятэкі БДУ [2]. 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15946

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] http://elib.bsu.by/handle/123456789/186177