Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Алена Панкратава: працаваць проста дзеля грошай - сумна

Алена Панкратава: працаваць проста дзеля грошай - сумна

Асобы ў адукацыі [1]

Алена Панкратава - настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Оршы. На першы погляд, - звычайная настаўніца, якой дасталіся звычайныя дзеці з не самага багатага і вялікага горада. Аднак, як кажа Алена, працаваць проста дзеля грошай - сумна. Каб зацікавіць дзяцей, у Алены шмат педагагічных знаходак. Напрыклад, яны зрабілі цэлае кулінарнае шоў "Бабуліны прысмакі" [2].  Дзеці гатавалі традыцыйныя стравы са сваімі бабулямі і вучыліся ад іх роднай мове. Потым вучні раслі, рабілі іншыя праекты [3]. І станавіліся сапраўднымі беларусамі.
"Мова - гэта мае карані!" - гэтыя словы вучня Алены становяцца ключыкам да дзіцячай свядомасці, для пошуку свайго месца ў нашым складаным свеце.
 

Алена  распавяла гісторыю, як прыйшла упершыню да сваіх вучняў:

«Слухайце, дзеці, можа, мы не будзем вывучаць беларускай мовы? Ну, усё роўна на ёй ніхто не размаўляе, не ўжывае».
І ўсе: «Так-так-так…»
Адзін вучань з класу падняў руку і кажа: «Я супраць!»
«А чаму ты супраць, нашто табе беларуская мова?»
І ён мне кажа: «Гэта мае карані!»

«Сумна працаваць дзеля працы проста, дзеля заробку грошай. Мне здаецца – прымітыўна. Трэба ўкладваць самае лепшае, што ёсць у цябе, у іх душы, у іх інтэлект. Гэта будучыня нашай краіны. Таму я дзецям і кажу, што трэба верыць у сваю мару».

Алена Панкратава ўпэўненая, што заўсёды трэба ісці на перад і працаваць, нягледзячы ні на што.

«Вось нешта вяртаецца да дзяцей назад, вось яны супраціўляюцца, а ты ўкладаеш, яны супраціўляюцца – ты ўкладваеш, і зноў супраціўляюцца – ты зноў. А потым, калі ты ўжо не ўкладваеш, яно да цябе назад вяртаецца чамусьці».

Алена Панкратава [4]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15961

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/national-edu/persons
[2] https://nastaunik.eu/node/14603
[3] https://nastaunik.eu/node/15503
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/pankratava.png