Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > 10 прыёмаў і спосабаў, якія арганізуюць узаеманавучанне ў класе. Настаўніцкія кейсы

10 прыёмаў і спосабаў, якія арганізуюць узаеманавучанне ў класе. Настаўніцкія кейсы

Стратэгія актыўнага навучання [1]
Актыўная ацэнка (Formative Assessment) [2]
Маналагічная гаворка настаўніка правакуе гультайства, падчас якога вучань павінен прыняць як дадзенасць інфармацыю. У нумары часопісу «Пачатковая школа» за лістапад 2017 выйшаў артыкул «З актыўнай ацэнкай – да актыўнага ўроку» [3], прысвечаны практыкам узаеманавучання. Аўтарка артыкула, настаўніца пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа №17 г. Барысава» Святлана Локіс прывяла кейсы паспяховага выкарыстання стратэгіі актыўнай ацэнкі і актыўных прыёмаў і метадаў навучання на ўроках. У артыкуле разгледжаны такія практыкі ўзаеманавучання, якія выклікаюць актыўнасць вучняў праз сумесную працу з іншымі:
 
  1. Прыём «Святлафор»;
  2. Работа ў парах (Відэа [4]);
  3. Прыём «Караблікі»;
  4. Праца з словамі-карткамі;
  5. Прыём «Кубікі» (Відэа [5]);
  6. Прыём навучання ў малых групах (Відэа [6]);
  7. Арганізацыя ўзаемаправеркі тэсту ў групах (Відэа [7]);
  8. Прыём «Піла»;
  9. Прыём «Гексы» [8] (пра яго мы падрабязна пісалі на Nastaunik.info [9]);
  10. Прыём групавога малявання.

 

 
Элементы стратэгіі актыўнай ацэнкі ў еўрапейскіх краінах выкарыстоўваюцца паўсюль у настаўніцкай працы. У Эстоніі і Расіі яна называецца «фарміруючае ацэньванне», у Польшчы - "ацэнка, якая навучае", а ў Беларусі яна вядомая як «актыўная ацэнка». Поўны тэкст артыкула пра спосабы і прыёмы для арганізацыі займальнага і цікавага для вучняў навучальнага працэсу чытайце ў артыкуле ў часопісе «Пачатковая школа» [10]. [3]
 
Дарэчы, у гэтым жа, лістападаўскім выпуску часопісу «Пачатковая школа» выйшаў яшчэ адзін артыкул пра выкарыстанне стратэгіі актыўнай ацэнкі. Прачытаць пра пяць ключавых ідэй гэтай стратэгіі, якія фармуюць паспяховую асобу, можна ў матэрыяле дацэнта БДПУ Міхася Кудзейкі  «Магчымасці актыўнай ацэнкі ў выхаванні паспяховай асобы» [11].  
 
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15978

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/strategy
[2] https://nastaunik.eu/metoda/formative_assessment
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/lokis-aa-p-skola.pdf
[4] https://www.youtube.com/watch?v=9hXdQH7BXok
[5] https://www.youtube.com/watch?v=AVGHmSh8TPw
[6] https://www.youtube.com/watch?v=2lVPHwtXkzI
[7] https://www.youtube.com/watch?v=xb-WwNsmzS0
[8] https://nastaunik.eu/node/15943
[9] https://nastaunik.eu/node/15906
[10] https://drive.google.com/file/d/1BzQHruzG5Qy6QYLtmql8-q7el9E8j_bJ/view
[11] https://drive.google.com/file/d/11k7CwLajjw8OCiJylcj1Y_r3LL6KgQKD/view