Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Медыятэксты: плакат і карыкатура ў навучанні гісторыі

Медыятэксты: плакат і карыкатура ў навучанні гісторыі

Медыяадукацыя [1]
Гісторыя [2]

Галіна Эдуардаўна Давідоўская, настаўнік гісторыі ДУА «Гімназія № 21 г. Мінска» распрацавала ўрок гісторыі, дзе вучні даведаюцца тэхналогію працы з такімі медыятэкстамі, як плакат і карыкатура.

Гэтыя творы ў многіх выпадках дазваляюць разглядаць эканамічныя, палітычныя, і культурныя зʼявы больш аб’ектыўна, чым пісьмовыя крыніцы. На ўроку падрабязна разглядаюцца этапы працы з плакатамі і карыкатурамі: чытанне, аналіз і тлумачэнне твора.

Аўтарка ўроку кажа: "Урокі гісторыі павінны садзейнічаць развіццю ў вучняў крытычных адносін да гістарычных малюнкаў. З гэтай мэтай можна выкарыстоўваць розныя візуальныя сродкі прадстаўлення інфармацыі: гістарычныя карціны, фатаграфіі, коміксы, плакаты, карыкатуры і іншыя выявы, якія рэканструююць гістарычнае мінулае.Пры гэтым навучэнцам неабходна тлумачыць, што кожная гістарычныя крыніца зʼяўляецца сваеасаблівай канструкцыяй. Рэжысёр, мастак, аўтар сцэнарыя, журналіст – усе яны канструююць пэўны пункт гледжання на мінулае, які залежыць ад асабістай інфармаванасці, палітычнай пазіцыі, тэхнічнага майстэрства і г.д., таму дэканструкцыя малюнка павінна праводзіцца крытычна".

Спампаваць поўны план уроку (тэкст + неабходныя для працы медыятэксты) можна тут [3]:

Файл: 
Файл medyyateksty_plakat_i_karykatura.docx [3]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15993

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/workshop/history
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/medyyateksty_plakat_i_karykatura.docx