Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Піярым фізіку. Акцыя «Декапітатар, або медыяімправізацыя па фізіцы»

Піярым фізіку. Акцыя «Декапітатар, або медыяімправізацыя па фізіцы»

Медыяадукацыя [1]
Фізіка [2]

Сяргей Фадзін, настаўнік фізікі сярэдняй школы № 26 г.Гродна, прапануе цікавую PR-акцыю, каб папулярызаваць сярод вучняў прадмет «Фізіка».

PR-акцыя – гэта акцыя, якая праводзіцца для стварэння станоўчага іміджу і прыцягнення ўвагі. Як паказвае практыка, многія навучэнцы лічаць фізіку складаным і незразумелым прадметам і для таго, каб павысіць пазнавальны інтарэс школьнікаў да яго, была абрана менавіта такая форма правядзення мерапрыемства. Акрамя таго, PR-акцыя мае высокі медыяпатэнцыял. Пошук і праца з інфармацыяй, уплыў на пэўныя слаі грамадства, а таксама лабіраванне некаторых сваіх, інтарэсаў, як раз і складае аснову дзейнасці PR.

PR-інфармацыя можа распаўсюджвацца рознымі спосабамі. Такім чынам, у вучняў з'яўляецца магчымасць папрацаваць з рознымі відамі медыя: рэкламай, сацыяльнымі сеткамі, газетай, ньюс-рэлізам, медыя-планам і інш. І прымяніць на практыцы веды аб структуры і спецыфіцы кожнага асобнага віду.

Кароткае апісанне ўроку: Вучням прапаноўваецца некалькі тыпаў заданняў, якія ацэньваюцца рознай колькасцю балаў. Кожны тып задання можна выканаць толькі адзін раз. PR-акцыя доўжыцца некалькі дзён. Да канца акцыі навучэнцы павінны набраць пэўную (жаданую) колькасць балаў і «абмяняць» іх на адзнаку.

Медыякампетэнцыі вучняў:

  • ведаюць, як абʼядноўваць інфармацыю з розных крыніц належным чынам, каб прадставіць яе аўдыторыі.
  • разумеюць прычыны абмежавання выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у вырашэнні пэўных задач
  • умеюць свядома ствараць медыйны вобраз у залежнасці ад кантэксту
  • умеюць выкарыстаць патэнцыял сацыяльных сетак у сваіх мэтах
  • здольныя кіраваць ІТ-інфраструктурай; маюць адпаведныя тэхнічныя навыкі, якія дазваляюць выбіраць для канкрэтных задач канкрэтныя інструменты і тэхналогіі
  • здольныя ствараць інфармацыйныя і рэкламныя тэксты
  • разбіраюцца ў асаблівасцях медыяжанраў
  • здольныя стварыць комплекс рознага мэдыякантэнту на зададзеную тэму
  • могуць апісаць і пракаментаваць навакольнае асяроддзе і працэсы, што ў ім адбываюцца

Удзельнікі: навучэнцы 9-11 класаў

Ход мерапрыемства: Настаўнік збірае вучняў і абвяшчае аб пачатку PR-акцыі. Знаёміць з правіламі і заданнямі.

У канцы PR-акцыі настаўнік зноў збірае вучняў. Навучэнцы прэзентуюць свае працы, галасуюць за самае цікавае / складанае / папулярнае заданне, падводзяць вынікі і выбіраюць наступны прадмет, які, на іх думку, мае патрэбу ў PR-кампаніі.

Сцэнар мерапрыемства і прыклады заданняў да яго можна спампаваць тут. 

clip_0.gif (150×48)

Binary Data Decapitator - Soundtoys - Plugin Demo - OtherSongsMusic.com [3]
Файл: 
Файл dekapitator2.docx [4]
[5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15994

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/workshop/physics
[3] https://nastaunik.eu/
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/dekapitator2.docx
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/clip_0.gif