Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Праца з інфаграфікай на ўроках фізікі

Праца з інфаграфікай на ўроках фізікі

Медыяадукацыя [1]
Медыякомпас [2]
Фізіка [3]

Аляксандр Якубоўскі, настаўнік фізікі жодзінскай жаночай гімназіі, падзялiўся карысным спосабам зацікавіць вучняў і матываваць іх запамінаць больш з дапамогай такога інструменту, як інфаграфіка.

Па словах Аляксандра Якубоўскага, інфаграфіка адпавядае нашаму лічбаваму свету і дазваляе лягчэй запомніць неабходную інфармацыю пакаленню дзяцей-візуалаў. Адукацыйная інфаграфіка – гэта такое візуальнае паданне вучэбнага матэрыялу, новых ведаў, якое не патрабуе дадатковыя каментары. У гэтым выпадку матэрыял сабраны такім чынам, калі не толькі ўсё зразумела, але вучань у такой iнфаграфіцы можа знаходзіць дадатковыя сэнсы, аналізаваць, рабіць уласныя высновы.

Інфаграфіка як адзін з метадаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі можа выкарыстоўвацца на вучэбных занятках для стварэння праблемных сітуацый і арганізацыі эфектыўнай пошукавай дзейнасці.

Прыклады інфаграфік, створаных вучнямі аўтара, можна паглядзець у дакуменце нiжэй. Тэма, якой яны былi прысвечаны: выбітныя навукоўцы і іх адкрыцці ў ядзернай фізіцы. Інфаграфіка была створана з дапамогай сэрвісу http://www.easel.ly/ [4]. У дакуменце шмат карысных парад па інтэрнэт-сэрвісам, якія дапамагаюць прыгожа аформіць дадзеныя, лайфхакі па візуальнаму аздабленню працы і іншыя напрацоўкі для натхнення. 

Файл: 
Файл fizika_infagrafika_yakubouski.docx [5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15999

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/media
[3] https://nastaunik.eu/workshop/physics
[4] http://www.easel.ly/
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/fizika_infagrafika_yakubouski.docx