Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Майстар-клас «Як стварыць кінаклуб?» (ВІДЭА)

Майстар-клас «Як стварыць кінаклуб?» (ВІДЭА)

Медыяадукацыя [1]
Медыякомпас [2]

Іван Песенка, настаўнік гісторыі гімназіі №3 г. Бабруйска на Фестывалі педагагічных ідэй «Медыяадукацыя ў сучаснай школе: вопыт, праблемы, перспектывы» выступіў з выдатным майстар-класам «Як стварыць кінаклуб». Спікер распавядае аб уласным вопыце стварэння кінаклубу ў гімназіі разам з дзецьмі: этапы стварэння кінаклубу ў школе, прынцыпы яго працы, прыклады фільмаў для абмеркавання з вучнямі. Акрамя гэтага, Іван прааналізаваў асноўныя памылкі і складанасці пры стварэнні практыкі кінаклубаў, растлумачыў агульную схему абмеркавання медыятэкстаў і абазначыў ролю ментара на гэтай пляцоўцы для дыскусій.

"Кінаклубы – з’яўленне, якое ўзнікла даўно. Нават у 20-ых гадах ХХ стагоддзя дзеткі ўжо глядзелі і абмяркоўвалі кінастужкі", - кажа Іван. Кінаклуб у школе мае шмат функцый. Гэта медыяадукацыя, асвячэнне тэм грамадазнаўства, грамадзянскай асветы, пытанняў гуманізму. Практыка разумення кіно, абмеркавання пабачанага – вельмі граматная і вартая ўвагі. Глядзім відэа майстар-класа!

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16139

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/media