Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Урок “Помнік як навіна”: як медыя рэпрэзентуюць адную і тую падзею?

Урок “Помнік як навіна”: як медыя рэпрэзентуюць адную і тую падзею?

Медыяадукацыя [1]
Медыякомпас [2]
Гісторыя [3]
Кожнае медыя па-свойму падае навіны аўдыторыі. Прапануем вам медыяадукацыйнае практыкаванне, заснаванае на нядаўнім інфаповадзе – адкрыцці помніка Тадэвушу Касцюшку ў Мерачоўшчыне (Беларусь) 12 мая.
 
Алена Палейка, метадыст Нацыянальнага інстытута адукацыі, прапануе [4]выканаць з вучнямі медыяадукацыйнае практыкаванне “Помнік як навіна”, каб навучыць вучняў разумець прычыны адрозненняў медыярэпрэзентацый адной і той жа падзеі.
Абсталяванне: фатаграфія помніка, які нядаўна адкрылі, скрыншоты публікацый аб адкрыцці помніка ў розных выданнях. Асобна – загалоўкі і цалкам публікацыя. Урок разлічаны на 45 хвілін (класная гадзіна, урок), або ёсць скарочаная версія на 20 хвілін – інфармацыйная гадзіна. 
 
 
Cкрыншот загалоўка навіны 
 
 
Cкрыншот загалоўка навіны 
 
Cкрыншот загалоўка навіны 
 
Cкрыншот загалоўка навіны 
 
Этапы практыкавання “Помнік як навіна”: 
 
1. Мазгавы штурм:
Настаўнік паказвае фота новага помніка і прапануе ўдзельнікам даць яму сваю назву, асабліва цікава, калі ўдзельнікі бачаць яго ўпершыню і нічога пра яго не ведаюць. Усе ідэі запісваюцца на дошцы.
 
2. Праца ў парах. Абмен меркаваннямі па наступных пытаннях.
1. Каму гэты помнік? (пра што нам распавядаюць дэталі: сімвалы, адзенне?)
2. Якую гісторыю распавядае помнік?
3. Хто і пра што тут напамінае?
4. Якія каштоўнасці перадае помнік? Ці адпавядае гэта вашым каштоўнасцям?
5. Якую функцыю мае помнік у грамадскай прасторы?
6. Дазволілі б вы ўсталяваць гэты помнік, каб былі мэрам горада? Чаму?
 
3. Кароткая інфармацыя трэнера пра помнік (назва помніка, дзе і калі ён усталяваны, ініцыятар мемарыялізацыі).
Вучні звяртаюцца да вынікаў мазгавога штурму і працы ў парах, адказваюць на пытанне настаўніка: “Як вы лічыце, ці будуць адрознівацца паведамленні пра ўсталяванне помніка ў розных медыя? Чаму вы так лічыце?”
 
4. Групавая праца з загалоўкамі публікацый аб адкрыцці гэтага помніка
Кожная група атрымлівае аднолькавыя наборы выразак загалоўкаў і назваў выданняў, у якіх матэрыялы былі апублікаваныя. Удзельнікі суадносяць загаловак і выданне, дзе выйшла публікацыя, і тлумачаць чаму яны так лічаць. Вынікі работы групы афармляюцца на асобным лісце як калаж.
 
5. Абмеркаванне вынікаў групавой работы.
Удзельнікі параўноўваюць калажы, вылучаюць супадзенні і адрозненні, выслухоўваюць каментары адзін аднаго. Настаўнік раздае групам пакеты скрыншотаў публікацый і праводзіць іх выніковае абмеркаванне.
 
6. Рэфлексія. Напрыканцы ўдзельнікі выказваюць сваё стаўленне, заканчваючы сказ:
• Я сёння быў здзіўлены тым, што…
• Я быў усцешаны, таму што…
• Я быў засмучаны, расчараваны, таму што …
• Я хачу сказаць ...
 
Больш напрацовак і інструментаў для настаўніка па тэме медыяадукацыйных урокаў “Помнік як навіна” – тут [5]. 
 
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16259

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/media
[3] https://nastaunik.eu/workshop/history
[4] https://plus.google.com/u/0/+%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B9%D0%BA%D0%B0/posts/jcCezgp3t7s
[5] https://nastaunik.eu/node/15472