Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Калекцыя выяваў гербаў на запалкавых скрынках як спосаб даведацца больш пра беларускія гарады і мястэчкі

Калекцыя выяваў гербаў на запалкавых скрынках як спосаб даведацца больш пра беларускія гарады і мястэчкі

Педагагічная майстэрня [1]
Гісторыя [2]
Медыяадукацыя [3]
Дар’я Касякова, настаўніца гісторыі гімназіі №34 г. Мінска, падзялілася цікавым медыяадукацыйным кейсам [4]. На запалкавых скрынках змешчаны гербы беларускіх гарадоў і мястэчак. Вось заданне для вучняў: трэба дэкадаваць, згрупаваць і лакалізаваць на карце гербы, якія адлюстроўваюць:
 
  • прызначэнне гарадоў (абарона, напрыклад);
  • насельніцтва гарадоў (напрыклад, паўмесяц – татарская абшчына ў горадзе, мусульмане);
  • заняткаў гараджан (напрыклад, шалі – цэнтр гандлю, ганчарныя вырабы – рамёствы). 
Дарʼя Касякова выкарыстала такі прыем у 7-8 класах пры вывучэнні гарадскога жыцця ў Рэчы Паспалітай (гарада, мястэчкі, Магдэбурга і г.д.) і ў 9 класе пры вывучэнні прамысловасці ў XIX- XX ст.-ст.
 
Фота: Дарʼя Касякова
 
Чаму карысна працаваць з выявамі гербаў? Настаўніца лічыць, што гэта дапаможа ў дасягненні:
  • Адукацыйных мэтаў – дзеці даведаюцца, якія гарады ёсць у Беларусі.
  • Выхавання патрыятызму і пачуцця гонару – апынулася, што Беларусь такая цікавая, культурна багатая і розная.
 
Nastaunik.info дзякуе Дар’і Касяковай за цікавы адукацыйны прыём і папярэджвае пра неабходнасць тлумачэння вучням базавых правіл абыходжання з запалкамі, перш чым збіраць сваю калекцыю беларускіх гарадоў і мястэчак.
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16275

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop
[2] https://nastaunik.eu/workshop/history
[3] https://nastaunik.eu/media/edu
[4] https://plus.google.com/u/0/110166714910755624880/posts/K47jZEDwTGN