Фестываль актыўнай ацэнкі - 2018. Матэрыялы.
14.06.2018
Фестываль педагагічных ідэй "Актыўная ацэнка - 2018" падвёў вынік гадавой працы настаўнікаў, ментараў, метадыстаў. Каля ста педагогаў прыехала ў Мінск, каб падзяліцца сваімі ідэямі, правесці майстар-класы для калег, атрымаць адказы на важнае пытанне: як зрабіць нашу школу сучаснай і якаснай.
З фотарэпартажам і ўражаннямі ўдзельнікаў можна пазнаёміцца ў суполцы фэйбука "АКТИВНАЯ ОЦЕНКА КАК НОВАЯ СТРАТЕГИЯ ОБУЧЕНИЯ [2]" (Далучайцеся!)
А мы пачынаем публікаваць матэрыялы, якімі ўдзельнікі Фестываля падзяліліся з рэдакцыяй Nastaunika.info.
1. Алена Радзевіч, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, адкрывае Фестываль актыўнай ацэнкі.
Элементы трэнінгу былі нават на цырымоні адкрыцця. (Відэа).
2. Выступ Мікалая Іванавіча Запрудскага "Актыўная ацэнка учора, сёння, заўтра". Прэзентацыя [4], Відэа [5].
3. Вольга Краўчанка, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Рагачоў. Использование мобильных опросов и возможностей Qr-кодов при организации практики само- и взаимообучения учащихся. Прэзентацыя [6], відэа [7].
4. Наталля Літоўчык, настаўніца пачатковых класаў, г. Мінск. Канструктар урока беларускай мовы з элементамі актыўнай ацэнкі. Прэзентацыя-шаблон [8], напаўненне для шаблона (RAR-104 Mb [9]), відэа. [10]
5. Вальга Жыткая, настаўніца біялогіі г.п. Ушачы. Ключавое пытанне. Як зацікавіць вучняў тэмай урока? Прэзентацыя [11].
6. Наталля Катчанка, настаўніца англійскай мовы, г. Нясвіж. Урок для дарослых. Прэзентацыя [12].
