Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Распачаўся сёмы дыстанцыйны курс "Стратэгіі актыўнай ацэнкі"

Распачаўся сёмы дыстанцыйны курс "Стратэгіі актыўнай ацэнкі"

Актыўная ацэнка (Formative Assessment) [1]
Дзейнасць [2]

Сёмы дыстанцыйны курс "Стратэгіі актыўнай ацэнкі" пачаўся! Сёлета мы атрымалі 175 заявак з чатырох краін. Праз конкурс адабралі 107 чалавек, хаця планавалі набраць 70. На курсе працуе каманда з 19 ментараў і 2 адміністратараў.

2019 год - юбілейны. Спаўняецца 10 год, як ТБШ вядзе праграму актыўнай ацэнкі (у прастамоўі - укараненні метадаў фінскай сістэмы адукацыі). Мы бачым, што ёсць добрыя вынікі - з актыўнай ацэнкай дзеці ходзяць у школу з большай ахвотай, маюць лепшыя веды і адзнакі. Наша праграма і напрацоўкі беларускіх настаўнікаў-практыкаў атрымалі міжнароднае прызнанне. Кніга "Актыўная ацэнка" перакладзена на рускую мову і хутка выйдзе ў Маскве, да нас едуць вучыцца з замежжа, запрашаюць нашых ментараў і настаўнікаў правесці майстар-класы ва Украіне, Расіі.

Актыўная ацэнка - методыка, якая цалкам мяняе філасофію школы, дапамагае вучню вучыцца на сваіх памылках, падвышае матывацыю і адказнасць за сваё навучанне. Бацькі, настаўнікі і вучні становяцца сапраўднымі партнёрамі - камандай, бо яны разам фармулююць мэты і крыітэрыі іх дасягнення, разам аналізуюць, што атрымалася, а што не, разам спрабуюць выправіць сітуацыю, змяняючы метады вучэння і навучання. Менавіта так фармуюцца навыкі 21 стагоддзя: супрацоўніцтва, творчасць, крытычнае мысленне і камуніктыўныя навыкі.

10 год наша праграма трымаецца на энтузіястах.

Мы будзем радыя, калі нехта з беларускіх бізнэсоўцаў ці проста неабыякавых людзей захоча падтрымаць нашу праграму і працу каманды настаўнікаў-наватараў: напрыклад, аплаціць хостынг і дамен для сайтаў, на якіх ідуць курсы, зрабіць мабільную весію сайта, даць памяшканне для сустрэч і навучальных семінараў... Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць нашу школу НАШАЙ.

Тамара Мацкевіч,
намесніца старшыні ТБШ,

каардынатар праграм "Стратэгіі актыўнай ацэнкі" і "Медыяадукацы ў школе".
nastaunik.info@gmail.com [3]

 

[4]
[5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16412

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/formative_assessment
[2] https://nastaunik.eu/national-edu/tbs/programs
[3] mailto:nastaunik.info@gmail.com
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/mentors-2018.jpg
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/mentary.jpg