Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Больш за 80 настаўнікаў з Расіі прыехалі пераймаць беларускі досвед Актыўнай ацэнкі

Больш за 80 настаўнікаў з Расіі прыехалі пераймаць беларускі досвед Актыўнай ацэнкі

Актыўная ацэнка (Formative Assessment) [1]

На працягу двух дзён 82 педагогі з розных рэгіёнаў Расіі будуць слухаць лекцыі, працаваць падчас майстар-класаў, наведваць школьныя ўрокі беларускіх настаўнікаў. Менавіта актыўная ацэнка  прыцягнула ўвагу калег з суседняй краіны. У першы дзень сустрэчы з расіянамі працавалі Мікалай Запрудскі, Алена Радзевіч, Тамара Мацкевіч. Потым адбылося пагружэнне ў тэму на практычных занятках, якія вялі беларускія настаўнікі. Святлана Мацулевіч з Глыбокага і Наталля Катчанка з Нясвіжу правялі ўрокі для дарослых, дзе настаўнікі мелі магчымасць адчуць сябе вучнямі і прааналізаваць усе элементы актыўнай ацэнкі з пункту гледжання навучэнца.  На майстар-класе Вольгі Жыткай з Ушачаў усе прысутныя распрацоўвалі эфектыўны ўрок, Дар'я Касякова з Мінску на сваім занятку па гісторыі пазнаёміла калег не толькі з тэхналогіяй актыўнай ацэнкі, але і з гісторыяй Беларусі, невядомай расіянам. Першы дзень заняткі адбываліся ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Другі дзень госці правядуць у гімназіі № 14, дзе навучанне вядзецца на беларускай мове. 
Падчас сустрэчы ў беларускіх настаўнікаў таксама была магчымасць паслухаць пра расійскі досвед ацэначнай дзейнасці і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца. Болшасць настаўнікаў з Расіі разумее фарматыўнае ацэньванне як кантроль, а не як спосаб навучання. Аднак актыўная (фарматыўная)  ацэнка - гэта ацэнка і карэкцыя працэсу навучання, а не спосаб выстаўлення адзнак.  Менавіта такога падыходу прытрымліваюцца еўрапейцы, і такое бачанне АА заклалі беларусы ў сваю тэхналогію Актыўнай ацэнкі.  Аляксандр Піменаў, - заслужаны настаўнік Расіі і кіраўнік дэлегацыі, пачаў сваю прэзентацыю з аналізу вынікаў даследаванняў прафесара Джона Хэці. Прыемна, што мы чытаем адны крыніцы. Значыць можна будзе знайсці і агульнае разуменне метадаў сучаснага навучання і яго мэтаў. 


Даведка. 
Актыўная Ацэнка — тэхналогія навучання, заснаваная на эфектыўнай зваротнай сувязі. Прызнаная найлепшай для паляпшэння матывацыі і вучнёўскіх дасягненняў, асабліва для тых, хто мае праблемы з вучобай. Актыўная Aцэнка эфектыўна рыхтуе маладых людзей вучыцца на працягу ўсяго жыцця, браць адказнасць за сваё навучанне. АА выкарыстоўваецца ў шматлікіх краінах і паводле даследаванняў [2] займае першае месца сярод усіх методык, якія павышаюць эфектыўнасць навучання. Праграму ўкаранення актыўнай ацэнкі у Беларусі вядзе Таварыства беларускай школы з 2009 года. 

Больш інфармацыі ў групе на ФБ :https://www.facebook.com/groups/581111412029839/permalink/1201100286697612/ [3]

 

[4]
[5]
[6]
[7]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16429

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/formative_assessment
[2] https://nastaunik.eu/node/13359
[3] https://www.facebook.com/groups/581111412029839/permalink/1201100286697612/
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/43617982_10215782630630491_4590830791109378048_o.jpg
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/43706059_1976399262427633_4670206717361913856_o.jpg
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/43828541_1976341175766775_2023348579065659392_o.jpg
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/43697013_1976341272433432_7132118525895770112_o.jpg