Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Дзмітры РОВЕНСКІ. Дударыкі - гонар гімназіі № 14 г. Мінска

Дзмітры РОВЕНСКІ. Дударыкі - гонар гімназіі № 14 г. Мінска

Нацыянальная адукацыя і выхаванне [1]
Асобы ў адукацыі [2]

Дзмітрый Ровенскі - знакаміты педагог, выдатнік адукацыі, аддаў роднай школе 50 год. І бадай, адзіны ў краіне атрымаў званне заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, працуючы ў школе. Усе яго тут ведаюць, паважаюць і ласкава завуць Дзім-Дзімыч.  Менавіта Дзім-Дзімыч і створаны ім фальклорны ансамбль "Дударыкі" зрабілі сталічную гімназію № 14 [3] знакамітай. Не выключана, што дзякуючы "Дударыкам" гэтую гімназію ўладам не ўдалося "аптымізаваць" і дагэтуль там навучанне вядзецца па-беларуску. Дарэчы, сёлета, калі крыху спаў адміністратыўны прэс, назіраўся цэлы ажыятаж жадаючых вучыцца па-беларуску ва ўсіх пяці беларускамоўных навучальных установах сталіцы.  Беларусы пачалі разумець, што ў глабальным свеце мы можам выйграць канкурэнцыю толькі сваёй адметнасцю, а не капіяваннем кагосьці з суседзяў. 

Вось "Дударыкі" і паказваюць усяму свету, якія мы - беларусы - маем культурныя карані. Яны далі больш за 500 канцэртаў за мяжой. 
Прапануем запіс некалькіх нумароў з канцэрта Дударыкаў 2018 года на роднай сцэне, які яны паказалі настаўнікам з Расіі. Дарэчы, расіяне прыехалі ў Гімназію № 14   вучыцца ў нашых настаўнікаў якраз беларускім адукацыйным традыцыям і інавацыям. 

 

[4]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16460

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/national-edu
[2] https://nastaunik.eu/national-edu/persons
[3] http://gymn14.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=3221
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/dudaryki.jpg