Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Да ўвагі класных кіраўнікоў! Серыя відэаролікаў на тэму “Здаровы лад жыцця”

Да ўвагі класных кіраўнікоў! Серыя відэаролікаў на тэму “Здаровы лад жыцця”

Класнаму кіраўніку [1]

Да ўвагі чытачоў прапануем серыю відэаролікаў на тэму “Здаровы лад жыцця” ад студыі "Научпок" на You Tube (спасылка на канал [2]).

Матэрыялы серыі створаны па замове Інстытута ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі (ІІТА ЮНЕСКА) для выкарыстання ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі падчас інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў для падлеткаў і маладых людзей па прафілактыцы ВІЧ і фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Серыя відэа распрацаваная для класных кіраўнікоў, педагогаў-арганізатараў і іншых супрацоўнікаў адукацыйных і педагагічных устаноў, і можа выкарыстоўвацца для арганізацыі класных гадзін, факультатыўных заняткаў і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў. Матэрыялы адпавядаюць тэматыцы заняткаў з вучнямі 7-11 класаў.

Ролікі серыі распавядаюць пра складаныя рэчы ў цікавай і займальнай форме. Аўтары роліка пазбягаюць маралізатарства, навязвання тых ці іншых сцэнараў паводзінаў у той ці іншай сітуацыі і забарон, якія звычайна выклікаюць неагтыў у падлеткаў. Замест гэтага апавядальнік у простым і нязмушаным стылі паведамляе факты і навуковыя дадзеныя, якія даказваюць карысць здаровага ладу жыцця. Працягласць відэа – 4-5 хвілін – аптымальная для ўтрымання увагі гледачоў і перадачы ключавых пасланняў.

Серыя ўключае відэаролікі па наступных тэмах: 

1. Асаблівасці падлеткавага ўзросту

 

Фарміраванне гендарнай культуры маладых людзей;

 

Прафілактыка ўжывання псіхаактыўных рэчываў;

Прафілактыка гвалту ў моладзевым асяроддзі;

Рэпрадуктыўнае здароўе і сэксуальныя адносіны;

 

Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі і ІППШ;

 

Міжасобасныя адносіны і вырашэнне канфліктаў;

 

Прафілактыка камп’ютарнай залежнасці і анлайн-гвалту ў моладзевым асяроддзі.

У дадатак да відэа прапануецца адмыслова распрацаваны метадычны дапаможнік па іх выкарыстанні (спасылка [3]). Дапаможнік дае парады па кожным відэа.

 

Крыніца – сайт Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» [4]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16533

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/class-teacher
[2] https://www.youtube.com/channel/UCaY08MNW5C097-0je7xT6fA
[3] https://belau.info/docs/NEWS/Posobie2017.pdf
[4] https://belau.info/video/teenagers