Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Да ўвагі настаўнікаў пачатковых класаў і беларускай мовы! Кніга Алены Церашковай "Чароўныя пацеркі" даступная тут

Да ўвагі настаўнікаў пачатковых класаў і беларускай мовы! Кніга Алены Церашковай "Чароўныя пацеркі" даступная тут

Пачатковая школа [1]
Дашкольнаму педагогу [2]
Беларуская мова [3]

Калядны падарунак ад "Мова Нанова" для настаўнікаў, бацькоў і ўсіх, хто цікавіцца беларускамоўнай адукацыяй для дзяцей: кніга Алены Церашковай «Чароўныя пацеркі» пад рэдакцыяй Алесі Літвіноўскай.

Кніга «Чароўныя пацеркі» - гэта збор матэрыялаў, распрацаваных за тры сезоны існавання курсаў «Мова Нанова Дзеткам» у Мінску (2014-2017). Мэта курсаў – стварыць умовы для сямейнага заглыблення ў мову і пераканаць слухачоў, што пра ўсё на свеце можна гаварыць па-беларуску. Падчас заняткаў ёсць месца забавам і жартам, а хатнія заданні – гэта загадкі, рэбусы, языкаломкі, творчыя задачы.

Матэрыялы курсаў зарыентаваныя на ўзрост ад 4 да 10 год і падыходзяць не толькі для выкарыстання на курсах, але і для хатняй працы. Дзеці школьнага веку могуць выконваць заданні самастойна, а дашкольнікі могуць пабавіць за імі час разам з бацькамі.

Кніга «Чароўныя пацеркі» даступная па спасылцы [4].

Крыніца - сайт "Мова Нанова" [5].

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16561

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[2] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[3] https://nastaunik.eu/workshop/bielmova
[4] http://www.movananova.by/wp-content/uploads/2018/12/%D0%9A%D0%9D%D0%98%D0%93%D0%90-%D0%9C%D0%9D%D0%94-%D1%80%D1%8D%D0%B4-1.docx
[5] http://www.movananova.by/dzetkam-zaniatki/kalyadny-padarunak-alena-cerashkova-charounyya-pacerki.html?fbclid=IwAR066kxbHb_6Y8-N0tX17iTFdl2uMrOpVcJkvEVaJWK_YVSxwVQFdOyv2lk