Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Nastaunik.info пачынае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь"

Nastaunik.info пачынае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь"

Пачатковая школа [1]
Перакулены клас [2]

Увага-увага! Настаўнікі пачатковых класаў! Для вас навагодні падарунак.
Заўтра, 4 студзеня 2018 года, сайт Nastaunik.info пачынае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет: Мая Радзіма - Беларусь". Больш за год над яго стварэннем працавалі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.  Да кожнай тэмы яны падрыхтавалі відэа-ролік, план-каспект урока, распрацавалі заданні і раздаткі.

Комплекс створаны ў адпаведнасці з навучальнай праграмай для 4-га класа і падручнікам   Паноў С. В., Тарасаў С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.  
 

Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы - апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы.  Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі.  

Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў - перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.

Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу можна выкарыстаць як для традыцыйнага ўрока, так і для перакуленага навучання. Яны будуць карысныя і вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання.  
Са зместам прадмета вучняў будуць знаёміць мульцяшныя героі. Яны прадстаўляюцца самі ў наступным відэа. 

 

 

Binary Data 0. МРБ 4 клас. Давайце знаёміцца [3]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16565

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[2] https://nastaunik.eu/metoda/flipped
[3] https://nastaunik.eu/