Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Сёння пачалі дзейнічаць новыя адукацыйныя стандарты

Сёння пачалі дзейнічаць новыя адукацыйныя стандарты

Якасць адукацыі [1]
Дакумент абавязковы для ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі, уступае ў сілу пасля апублікавання.
Новыя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі зацверджаны ў Беларусі, адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі [2]апублікавана 23 студзеня 2019 г. на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Новыя адукацыйныя стандарты заменяць прынятыя ў 2008 годзе аналагічныя дакументы. 
У апублікаваным дакуменце ўтрымліваюцца патрабаванні да арганізацыі навучальнага працэсу ў пачатковай і сярэдняй школе, а таксама старэйшых класах. Так, у стандартах устанаўліваюцца патрабаванні да зместу адукацыі, абавязковых і максімальных вучэбных нагрузках.
 
Нагадаем, новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі яшчэ не прынята, але новыя стандарты ўжо пачалі дзейнічаць. 
[3]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16628

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/quality
[2] http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=W21933745p&p1=1&p5=0&fbclid=IwAR34gXOdxGX_eHOM_donr7NftOmeRNU79-tgpsIQiFlrxygxOPit5YJorl0
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/12360229_1081543885210878_1499641787672467138_n.jpg