Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > МРБ, 4 клас. § 23 "Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны" (Відэа)

МРБ, 4 клас. § 23 "Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны" (Відэа)

Пачатковая школа [1]
Перакулены клас [2]
Відэа [3]

Nastaunik.info працягвае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь". Прапануем дапаможныя матэрыялы да §23 "Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны" падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.

Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролік, план-канспект ўрока з заданнямі і тэстамі. Матэрыялы можна выкарыстаць як для традыцыйных урокаў, так і для перакуленага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання. Вы можаце скарыстацца прапанаванай распрацоўкай урока, выкананай у тэхналогіі актыўнай ацэнкі, а можаце ўзяць толькі некаторыя элементы.

Вучэбна-метадычны комплекс распрацавалі настаўнікі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.

Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы, - апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы. Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі. Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com [4]. Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў - перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.

Спампаваць відэа-ролік [5]
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі [6]
Спампаваць тэст  Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны.Тэст.mtf [7]
Спампаваць аўдыё Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны. Песні на вершы беларускіх паэтаў.mp3 [8]

 

Глядзіце ранейшыя матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу:
 
§15. Пад сценамi старажытных замкаў [9]
§16. Па якіх законах жылі нашы продкі [10]
§17-19. Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў [11]
§ 20. Пачынальнік кнігадрукавання [12]
§ 21.  У краіне майстроў і творцаў [13]
§22. "Ад батлейкі да паланэза"  [14]

Binary Data 23 Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны [15]
Файл: 
Файл 23._pesnyary_rodnay_movy_i_backaushchyny_tehnalagichnaya_karta.docx [6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16690

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[2] https://nastaunik.eu/metoda/flipped
[3] https://nastaunik.eu/media/videa
[4] mailto:nastaunik.info@gmail.com
[5] https://drive.google.com/file/d/1mYDCNgflgYiX3g6bnbmZMCCYUdB-K2MW/view?usp=sharing
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/23._pesnyary_rodnay_movy_i_backaushchyny_tehnalagichnaya_karta.docx
[7] https://drive.google.com/open?id=1B28URhb4oimSCIralpiS62RTEdUjVycd
[8] https://drive.google.com/open?id=17FjZ8c2itoZrpW5DRuI3vT0ZUZJ91fUS
[9] https://nastaunik.eu/node/16567
[10] https://nastaunik.eu/node/16579
[11] https://nastaunik.eu/node/16586
[12] https://nastaunik.eu/node/16605
[13] https://nastaunik.eu/node/16634
[14] https://nastaunik.eu/node/16664
[15] https://nastaunik.eu/