Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Размалёўкі для дзяцей: геаметрыя і арыфметыка

Размалёўкі для дзяцей: геаметрыя і арыфметыка

Педагагічная майстэрня [1]
Пачатковая школа [2]

Выкананне прапанаваных заданняў будзе садзейнічаць знаёмству дзяцей з геаметрычнымі фігурамі, паняццем дробаў і іх уласцівасцяў, адпрацоўцы практычных навыкаў выканання асноўных арыфметычных дзеянняў, фарміраванню ў дзяцей станоўчых адносін да вывучэння матэматыкі, выхаванню ўпэўненасці ў сабе і сваіх адукацыйных магчымасцях, што з'яўляецца важным залогам ўсебаковага развіцця дзіцяці .

 

Кожнае заданне можна раздрукаваць на звычайным або каляровым прынтары і выкарыстоўваць неабмежаваную колькасць разоў.

 

Размалёўка «Геаметрычныя фігуры» [3]. Гэты камплект заданняў спалучае ў сабе адразу некалькі важных функцый, ён дапаможа дзіцяці запомніць восем розных геаметрычных фігур, патрэніраваць навыкі лічыць да 14 і навыкі параўнання і адпаведна пошук найбольшага і найменшага з прадстаўленых малюнкаў, а таксама будзе спрыяць развіццю ўвагі, дробнай маторыкі і дапаможа паўтарыць асноўныя колеры.

 

Лабірынт «Геаметрычныя фігуры» [4]. Гэты камплект заданняў дапаможа дзіцяці навучыцца адрозніваць геаметрычныя фігуры. У кожным з васьмі заданняў ёсць герой, які імкнецца дабрацца да пэўнага прадмета. Дзіцяці трэба дапамагчы жывёле прайсці лабірынт, размаляваць толькі пэўныя фігуры, якія пазначаны ў умове, такім чынам стварыўшы для яго правільны маршрут.

 

«Геаметрыя ў малюнках» [5]: вывучаем фігуры. Гэты камплект размалёвак дапаможа дзіцяці навучыцца адрозніваць геаметрычныя фігуры на розных малюнках, дазволіць лепш іх запомніць, а таксама патрэніраваць навыкі лічыць, дробную маторыку і паўтарыць колеры.

 

Размалёўваем геаметрычныя фігуры [6]. Гэта заданне ў нязмушанай форме навучыць дзіцяці адрозніваць геаметрычныя фігуры, дапаможа вывучыць і паўтарыць іх назвы і правапіс, патрэніраваць дробную маторыку і зрокава-маторную каардынацыю.

 

Вывучаем геаметрычныя фігуры [7]. Гэты камплект заданняў дапаможа пазнаёміць дзіцяці з геаметрычнымі фігурамі, будзе развіваць прасторавае ўяўленне, навучыць пазнаваць элементы геаметрыі ў паўсядзённым жыцці.

 

Вывучаем звычайныя дробы на кавалачках піцы. [8]Гэтая навучальная размалёўка дапаможа дзіцяці палепшыць веды дробаў, вызначаючы лічнік і назоўнік на прапанаваных малюнках.

 

Ілюстраваныя заданні «дробы у малюнках». [9] Гэты камплект заданняў дапаможа дзіцяці зразумець такое матэматычнае паняцце, як звычайны дроб, наглядна пакажа яму, што такое лічнік і назоўнік, і будзе спрыяць лепшаму засваенню дадзенай тэмы за кошт прыцягнення глядзельнай і мышачнай памяці дзіцяці.

 

Навучалая размалёўка «Вывучаем дробы». [10] Гэтая навучальная размалёўка дапаможа дзіцяці лепш зразумець паняцце «звычайны дроб», наглядна праілюстраваўшы лічнік і назоўнік.

 

«Часткі фігур» [11]: вывучаем роўнасць дробаў. Гэта заданне наглядна пазнаёміць дзіцяці з такой важнай матэматычнай уласцівасцю, як роўнасць дробаў. Каб выканаць гэтае заданне, дзіця павінна ўспомніць асноўнуя ўласцівасць дробу або праявіць кемлівасць.

 

Вывучаем асноўныя ўласцівасці дроба [12]ў. Гэты камплект заданняў дапаможа дзіцяці зразумець і вывучыць асноўную ўласцівасць дробу і наглядна запомніць прыклады роўных дробаў.

 

Вучым цотныя і няцотныя лікі [13]. Гэты камплект заданняў ператворыць вывучэнне цотных і няцотных лікаў у цікавы і займальны працэс, бо дзіця будзе апераваць імі як ключом да стварэння пэўнага малюнка.

 

Размалёўка «Вучым табліцу множання» [14]. Гэты камплект заданняў дапаможа дзіцяці запомніць табліцу множання некалькі незвычайным чынам.

Размалёўка па арыфметычным дзеянням [15]. Гэты камплект заданняў з'яўляецца выдатнай магчымасцю сумясціць трэніроўкі некалькіх важных для дзіцяці навыкаў: выконваць арыфметычныя аперацыі, паляпшаць дробную маторыку і веданне асноўных колераў.

 

Арыфметычная размалёўка «Святочная елка» [16]. Гэта тэматычнае заданне падорыць дзіцяці добры святочны настрой і дапаможа патрэніраваць выкананне арыфметычных дзеянняў складання і аднімання, палепшыць ўвагу, дробную маторыку, зрокава-маторную каардынацыю і паўтарыць асноўныя колеры.

 

Арыфметычная размалёўка «Снягурка» [17]. У гэтым заданні трэба крок за крокам вырашыць усе матэматычныя заданні, вынік якіх будзе паказваць на пэўны колер, у які трэба размаляваць адпаведны ўчастак малюнка.

 

 

Арыгінал артыкула па спасылцы [18]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16703

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop
[2] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[3] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/3457/
[4] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/4724/
[5] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/3199/
[6] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/2821/
[7] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/2578/
[8] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/4631/
[9] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/4132/
[10] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/2928/
[11] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/3259/
[12] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/3222/
[13] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/3973/
[14] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/4123/
[15] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/1108/
[16] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/2952/
[17] https://ru.childdevelop.com.ua/worksheets/2954/
[18] http://ru.osvita.ua/school/59506/