Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > МРБ, 4 клас. §26 "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны". Урок 2

МРБ, 4 клас. §26 "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны". Урок 2

Пачатковая школа [1]

Nastaunik.info працягвае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь". Прапануем дапаможныя матэрыялы да §26 "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны" падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.

Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролік, план-канспект ўрока з заданнямі і тэстамі. Матэрыялы можна выкарыстаць як для традыцыйных урокаў, так і для перакуленага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання. Вы можаце скарыстацца прапанаванай распрацоўкай урока, выкананай у тэхналогіі актыўнай ацэнкі, а можаце ўзяць толькі некаторыя элементы.

Вучэбна-метадычны комплекс распрацавалі настаўнікі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.

Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы, - апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы. Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі. Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com [2]. Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў - перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.

Спампаваць відэа-ролік [3] 
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі [4]

 

Глядзіце ранейшыя матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу:
 
§15. Пад сценамi старажытных замкаў [5]
§16. Па якіх законах жылі нашы продкі [6]
§17-19. Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў [7]
§ 20. Пачынальнік кнігадрукавання [8]
§ 21.  У краіне майстроў і творцаў [9]
§22. "Ад батлейкі да паланэза"  [10]
§23. Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны [11]
§24. "Будаўніцтва новага жыцця"  [12]
§25. "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны" (Частка1) [13]

 

Binary Data 26 Памяць аб вайне [14]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16757

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[2] mailto:nastaunik.info@gmail.com
[3] https://drive.google.com/open?id=1yfeolcB7se5YDvX9ie9cL6bEJKKO7XrX
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/26._pamyac_ab_vayne._tehnalagichnaya_kartka.docx
[5] https://nastaunik.eu/node/16567
[6] https://nastaunik.eu/node/16579
[7] https://nastaunik.eu/node/16586
[8] https://nastaunik.eu/node/16605
[9] https://nastaunik.eu/node/16634
[10] https://nastaunik.eu/node/16664
[11] https://nastaunik.eu/node/16690
[12] https://nastaunik.eu/node/16721
[13] https://nastaunik.eu/node/16731
[14] https://nastaunik.eu/