Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь, 4 клас. §15 - §33 Вучэбна-метадычны комплекс
Nastaunik.info публікуе вучэбна-метадычны комплекс для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь". Прапануем дапаможныя матэрыялы да §15 - §33 падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.
Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролікі і тэхналагічную карту ўрокаў з заданнямі. Матэрыялы можна выкарыстаць як для традыцыйных урокаў, так і для перакуленага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання. Вы можаце скарыстацца прапанаванай распрацоўкай урока, выкананай у тэхналогіі актыўнай ацэнкі, а можаце ўзяць толькі некаторыя элементы.
Плэй-ліст з відэаўрокамі МРБ [3] размешчаны на YouTube канале нашага сайта: https://www.youtube.com/user/NastaunikInfo [4]
Вучэбна-метадычны комплекс распрацавалі настаўнікі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.
Пераходзячы на старонку па кожным параграфе (гл. ніжэй), вы зможаце не толькі праглядзець відэа, але і спампаваць відэўрокі і дапаможныя матэрыялы для іх на свой камп'ютар.
Тут прыклад - ролік і матэрыялы да параграфаў §32 і §33 .
§32 Дзяржаўны герб нашай краіны
Спампаваць відэа-ролік [5] да §32
Спампаваць тэхналагічную карту ўрока [6] §32
Спампаваць прэзентацыю [7] §32
§33 Сцяг беларускай дзяржавы
Глядзіце ранейшыя матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу:
- §15. Пад сценамi старажытных замкаў [8]
- §16. Па якіх законах жылі нашы продкі [9]
- §17-19. Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў [10]
- § 20. Пачынальнік кнігадрукавання [11]
- § 21. У краіне майстроў і творцаў [12]
- §22. Ад батлейкі да паланэза [13]
- §23. Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны [14]
- §24. Будаўніцтва новага жыцця [15]
- §25. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (Частка1 [16])
- §26 Беларусь у гады 2-й сусветнай вайны (Частка 2) [17]
- §27 Багацце нашай краіны [18]
- §28 Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся [19]
- §29-30 Мінск - сталіца нашай краіны [20]
- §31 Сучасная Беларусь [21]
- §32 "Дзяржаўны герб нашай краіны
- §33 Сцяг беларускай дзяржавы
Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы, - апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы. Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі. Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com [22]. Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў - перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.
