Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Вялікія і малыя медыязоркі сустрэнуцца падчас Фестывалю медыяадукацыі 19 мая ў Мінску

Вялікія і малыя медыязоркі сустрэнуцца падчас Фестывалю медыяадукацыі 19 мая ў Мінску

Медыяадукацыя [1]

19 мая стануць вядомыя пераможцы Конкурсу для падлеткаў і школьных медыя "Лаві фэйк!"

Прэс-рэліз

 

19 мая 2019 года  ў стартап-хабе “Імагуру” пройдзе Фестываль медыяадукацыі, на якім будуць абвешчаны пераможцы Конкурсу медыяадукацыйных праектаў творчых падлеткаў і школьных медыя “Лаві фэйк [2]!” (https://nastaunik.eu/news/16627 [2])

Пачатак Фестывалю ў 10.00, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў - 14:00. 

“Ідэя Фестывалю – сабраць разам беларускіх медыязорак. Вялікіх – якія ствараюць медыяпрастору Беларусі, і маленькіх – якія толькі асвойваюць азы медыяпісьменнасці і робяць свае першыя праекты, — кажа  Тамара Мацкевіч, адна з арганізатараў імпрэзы. —  Мы разлічваем, што ў працэсе ўзаемнага навучання, узаемнага натхнення з’явяцца новыя ідэі, і беларуская медыяпрастора будзе больш цікавай і бяспечнай”.

 

Усяго на конкурс паступілі 59 праектаў, створаныя ў розных медыйных жанрах:  кароткаметражныя фільмы, ролікі сацыяльнай рэкламы, плакаты, коміксы, анлайн-гульні, лонгрыды, артыкулы-даследаванні, навучальныя групы ў сацыяльных медыя і інш.  32 праекты прайшлі адбор журы. Іх стваральнікі разам са сваімі педагогамі стануць удзельнікамі Фестывалю медыяадукацыі.

 

У праграме:

 

1) Прэзентацыя медыяадукацыйных праектаў школьнікаў, дасланых на конкурс “Лаві фэйк!” (Пасля гэтага будзе галасаванне, каб вызначыць уладальніка Прыза глядацкіх сімпатый.) 

2) Сустрэча з  ментарамі-медыяадукатарамі, экспертамі, медыяперсонамі.

3) Навучальная гульня, прысвечаная медыя і іх ролі ў адукацыі і грамадстве “На злом галавы”.

4) Прэзентацыя медыяадукацыйных рэсурсаў—2019.

5) Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу і ўручэнне сертыфікатаў педагогам.

6) Вольныя зносіны, планаванне новых праектаў у сяброўскай атмасферы.

 

На Фестываль запрошаны:

 

Вялікія медыязоркі (па сумяшчальніцтве - журы Фестывалю): Паўлюк Быкоўскі, Лявон Вольскі, Вінцук Вячорка, Марына Загорская, Мікалай Запрудскі, Валеры Мазынскі, Прэс-клуб Беларусь, Яўген Пугач, Таццяна&Сяргей Фадзіны

Малыя медыязоркі: школьнікі – аўтары медыяадукацыйных праектаў “Лаві фэйк!”

Госці Фестывалю: педагогі-медыяадукатары, ментары і выпускнікі курса “Медыяадукацыя ў школе”.

 

Азнаёміцца з праектамі, дасланымі на конкурс можна тут:

Намінацыя “Графічныя медыя”: https://nastaunik.eu/node/16827 [3]

 

Намінацыя“Мультымедыя”: https://nastaunik.eu/node/16835 [4]

 

Намінацыя “Тэкставыя медыя”:  https://nastaunik.eu/node/16832 [5]

 

Фестываль адбудзецца 19 мая па адрасе:  Мінск, Фабрыцыуса, 4, Бізнэс-клуб “Імагуру” з 10 да 16 гадзін. 

 

Кантакт для прэсы: +37529 1050081 (Анастасія Пугач)

e-mail: mediakonkurs2019@gmail.com [6]

[7]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16854

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/news/16627
[3] https://nastaunik.eu/node/16827
[4] https://nastaunik.eu/node/16835
[5] https://nastaunik.eu/node/16832
[6] mailto:mediakonkurs2019@gmail.com
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/media-literacy.png