Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Белкніга прапануе настаўнікам не падпарадкоўвацца адукацыйным стандартам Беларусі?

Белкніга прапануе настаўнікам не падпарадкоўвацца адукацыйным стандартам Беларусі?

Якасць адукацыі [1]

Зусім нядаўна, у самым канцы 2018 года,  у Беларусі пачалі дзейнічаць новыя адукацыйныя стандарты. Трэба прызнаць, што іх складальнікі зрабілі нямала крокаў наперад, каб адукацыйны стандарт адпавядаў патрабаванням рынку працы і ўлічваў пажаданні саміх вучняў і іх бацькоў. Засталося толькі адаптаваць да новых стандартаў праграмы, удасканаліць падручнікі. Аднак "Белкніга" вырашыла па-іншаму. Яна прапануе набываць рабочыя сшыткі, распрацаваныя паводле ФГОС (Федеральный государственный образовательный стандарт [2]) - адукацыйных стандартаў чужой дзяржавы, якія ў нашай краіне не дзейнічаюць.  

Ужо амаль 10 год бацькі вучняў беларускамоўных школ і настаўнікі, якія іх вучаць, спрабуюць дабіцца ад міністэрства адукацыі, каб у Беларусі выдаваліся рабочыя сшыткі не толькі для рускамоўных школ, але і для беларускамоўных. Міністэрства спасылаецца на выдавецтвы, якія нібыта не хочуць друкаваць такія сшыткі, бо яны  не запатрабаваныя гандлем. Няўжо сшыткі, распрацаваныя па стандартах чужой дзяржавы,  з'яўляюцца прыярытэтнымі для распаўсюду ў сетцы кнігарняў "Белкніга"? 
 

[3]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16867

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/quality
[2] https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%B3%D0%BE%D1%81%D1%83%D0%B4%D0%B0%D1%80%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80%D1%82_(%D0%A0%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D1%8F)
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/61568735_10217331305986407_1835980364489687040_o.jpg