Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Працоўнае навучанне: ПЕРШЫ, ДРУГІ І ТРЭЦІ!

Працоўнае навучанне: ПЕРШЫ, ДРУГІ І ТРЭЦІ!

Пачатковая школа [1]

Міхась Кудзейка:  [2]
ПЕРШЫ, ДРУГІ І ТРЭЦІ!!! 
Сябры, вітаю і дакладаю... Летні адпачынак прайшоў карысна;) Вольны час, цудоўнае надвор'е і творчы калектыў выдавецтва паспрыялі выхаду дапаможнікаў па працоўнаму навучанню для 3 класа. 
Нагадваю, што змест дапаможнікаў распрацаваны на аснове стратэгіі "АКТЫЎНАЯ АЦЭНКА". А гэта значыць, што дапаможнікі адпавядаюць усім патрбаванням сучаснай адукацыі: асобасна арыентаванае навучанне, кампетэнтнасны падыход, безадзнакавая кантрольна-ацэначная дзейнасць. Вучэбна-метадычны комплекс да кожнага класа ўтрымлівае: сшытак с творчымі заданнямі і тэхналагічнымі картамі, альбом з матэрыямламі, выкрайкамі, шаблонамі (для вучняў); план-канспект з распрацоўкамі ўрокаў і журнал безадзнакавай ацэнкі дзейнасці вучняў (для настаўнікаў). 
Я вельмі стараўся, каб змест дапаможнікаў быў цікавы сучасным вучням і карысны творчым натаўнікам. Таму, ў дапаможніках прапанаваны інтэрактыўныя формы вучэбнага супрацоўніцтва на аснове праектнай, калектыўнай і вольнай творчасці, а змест насычаны цікавымі і карыснымі справамі па стварэнні гульняў, цацак, падарункаў і сувеніраў, Усе адпавядае праграме і каляндарна-тэматычнаму планаванню. 
Дааааа, настаўнікі чацвертых класаў, не хвалюйцеся:), дапаможнікі для 4 класа ужо на падыходзе і ўбачыць сваіх карыстальнікаў бліжэй да новага года. 
Сябры, зробім навучанне нашых дзяцей цікавым і карысным для іх:))

19.08.2019

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16981

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[2] https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2537986429600039&set=a.822693011129398&type=3&theater