Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Аліна Ваўранюк. Знаёмімся з экспертамі настаўніцкай (не)канферэнцыі

Аліна Ваўранюк. Знаёмімся з экспертамі настаўніцкай (не)канферэнцыі

Настаўніцкія клубы. Летнікі [1]
Асобы ў адукацыі [2]
Працягваем знаёмства з экспертамі, якія прымуць удзел у ЕdCamp Belarus-2019.
Алін
а Ваўранюк - настаўніца школы № 4 г. Беластока, выкладае беларускую мову ў пачатковых класах. Аўтар падручнікаў, у тым ліку знакамітага "Лемантара" [3].  Заснавальніца і актыўная ўдзельніца грамадскай арганізацыі "АБ-БА" - аб'яднання на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, аўтар трох падручнікаў для пачатковай школы, галоўны рэдактар альманаха "Беларускі настаўнік", які выходзіць у Беластоку на беларускай мове. 
Як практык, Аліна Ваўранюк зрабіла дзясяткі праектаў для вучняў і разам з вучнямі і іх бацькамі, звязаных з медыя і медыя-персонамі. 
За сваю адукацыйную і грамадскую дзейнасць для захавання культурных традыцый і мовы беларусаў Падляшша узнагароджана медалём "Заслужаны дзяяч польскай культуры" (2009 г.) , а ў 2013 г. атрымала ад прэзідэнта Польшчы ўзнагароду "Сярэбраны крыж заслугі". Намінавала Аліну Ваўранюк на гэтую ўзнагароду Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі Польшчы. 
 
Вучні Аліны Ваўранюк запісалі каля 10 дыскаў, у тым ліку 3 - навучальныя [4], якімі карыстаюцца і беларускія педагогі. У альманаху "Беларускі настаўнік" рыхтуюцца некалькі публікацый беларускіх педагогаў  на тэму фармавання медыпісьменнасці вучняў малодшых класаў, запланаваны сумесныя ўрокі беларускіх вучняў з дапамогай сучасных медыя-інфармацыйных тэхналогій. 
Аліна Ваўранюк будзе дзяліцца сваім вопытам супрацоўніцтва з бацькамі, распавядзе, як з дапамогай навучальных праектаў, асабліва медыйных,  можна спрыяць павышэнню матывацыі вучняў да вучобы, іх культурнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. 
 
 
 
Binary Data Фрагмент урока беларускай мовы. Вучым мову праз песні. [5]
[6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17058

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/letniki
[2] https://nastaunik.eu/national-edu/persons
[3] http://file:///C:/Users/Lenovo/Downloads/lemantar_podrecznik_2019.pdf
[4] https://nastaunik.eu/node/15589
[5] https://nastaunik.eu/
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/alina_vauraniuk.jpg