Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Запрашаем на дыстанцыйны курс "Медыяадукацыя ў школе -2019"

Запрашаем на дыстанцыйны курс "Медыяадукацыя ў школе -2019"

Медыяадукацыя [1]

Апошні тэрмін – 28 кастрычніка 2019 г., 17:00

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе».

Умовы ўдзелу

Усе кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:
• Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;
• Быць адкрытымі да ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі да апрабацыі новых ведаў на практыцы;
• Валодаць базавымі ведамі па карыстанні камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты;
• Самастойна даслаць заяўку на навучанне.

Змест і арганізацыя курса

Дыстанцыйны курс «Медыяадукацыя ў школе» складзены беларускімі педагогамі з мэтай дапамагчы настаўнікам выкарыстаць «бонусы» медыйнай прасторы для навучання: пашырэння і актуалізацыі змеcту навучальных прадметаў, павышэння матывацыі і фармавання медыйнай пісьменнасці вучняў. Курс будзе практыка-арыентаваным і не будзе патрабаваць ад настаўніка правядзення дадатковых заняткаў. Падобна навучанню традыцыйнай пісьменнасці, медыяпісьменнасць уяўляе сабой набор кампетэнцый, якія можна фармаваць пры выкладання любых прадметаў.

Як удзельнік/ удзельніца курсаў Вы будзеце з дапамогай ментара паступова знаёміцца з тэорыяй і практыкай медыяадукацыі і  ўводзіць на сваіх уроках і выхаваўчых занятках элементы фармавання медыйнай пісьменнасці вучняў. Курс складаецца з шасці модуляў. Кожны модуль працягваецца ад аднаго да трох тыдняў. У кожным модулі ўдзельнікі будуць атрымліваць дыдактычны матэрыял і заданне, якое будуць павіннны зрабіць у класе са сваімі вучнямі (студэнтамі). Пры жаданні ўдзельнікі змогуць карыстацца дадатковай літаратурай, а таксама матэрыяламі, якія будуць дасланы ўсім удзельнкам курса. Пасля кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.

Настаўнікі, якія скончаць курс, атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 60-гадзіннага курса.

Для найлепшых удзельнікаў курса плануецца магчымасць далучэння да іншых праграм па тэмах "Медыяадукацыя", "Развіццё крытычнага мыслення", якія вядзе Таварыства беларускай школы ў супрацоўніцьве з айчыннімі і замежнымі партнёрамі.

Тэрмін навучання – 3,5 месяцы. 

Пачатак курса – 4 лістапада 2019 г.

Удзел у навучанні – бясплатны.

 

Хто вядзе курс

Курс дыстанцыйнага навучання праводзіцца пры арганізацыйнай падтрымцы РГА «Таварыства беларускай школы», адукацыйнага парталу nastaunik.eu.  [2] У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія маюць тэарэтычную падрыхтоўку, уласны вопыт правядзення заняткаў з медыяадукацыйным зместам,  і  якія ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс.

Як падаць заяўку 

Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць анкету-заяўку [3] . Калектыўныя заяўкі не прымаюцца. Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам і прадстаўнікам школ, дзе працуюць інавацыйныя пляцоўкі.

Апошні тэрмін прыёму заявак – 28 кастрычніка 2019 г., 17:00.

На курс плануецца набраць 45 чалавек.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 4 лістапада  2019 г.
Тым, хто не пройдзе конкурсны адбор паведамленне будзе адпраўлена пасля фармавання груп курса. 

Запоўніць анкету-заяўку [3]

[4]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17070

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu.%20/
[3] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd1ZI2SZZKlNWXHE6Wv309qt17QmPnCwwyvTxG_nA1sAF6mKA/viewform?usp=sf_link
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/zaprasennie.jpg