Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Рос Морысан МакГіл. Што кіруе нагрузкай настаўніка. Відэа з Edcamp 2019

Рос Морысан МакГіл. Што кіруе нагрузкай настаўніка. Відэа з Edcamp 2019

Відэа [1]
Якасць адукацыі [2]
Вялікабрытанія [3]

“Для настаўнікаў, якія не дзеляцца з калегамі сваімі ведамі, у пекле будзе спецыяльнае месца”, — пачаў з жарту сваё выступленне Рос МакГіл. Ён адзін з нямногіх англійскіх педагогаў, хто затрымаўся ў школе на 25 гадоў, бо “педагогіка — у яго ДНК”.

Рос МакГіл - вядомы настаўнік, пісьменнік і блогер. Ён стаў адным з самых уплывовых людзей Вялікабрытаніі дзякуючы таму, што даследаваў праблемы, з якімі сутыкаюцца настаўнікі, чаму яны сыходзяць са школ? Дык вось, на першым месцы ў брытанскіх педагогаў стаіць вялікая працоўная нагрузка (у тым ліку бюракратыя, патрэба маніторыць, уводзіць дадзеныя, запаўняць журналы, шмат ацэнак і г.д). На другім - ініцыятывы "зверху". Трэцяе - кіраўніцтва школ, якое кантралюе і цісне на педагога.

Што сярод праблем назвалі нашы педагогі? Рос задаў такое пытанне проста падчас сваёй лекцыі 200 беларускім педагогам. Іх адказы адразу ўзніклі на экране у выглядзе вобрака словаў.

Праблемы настаўнікаў у Вялікабрытаніі

Праблемы настаўнікаў у Беларусі
Параўнайце гэтыя 2 слайды з прэзентацыі Роса. Уражвае? У нас аднолькавыя праблемы. Але ці аднолькавыя шляхі іх вырашэння?

Што прапануе дактарант Кембрыджскага універсітэта Рос Макгіл для вырашэння гэтых праблем? 

Прапануем матэрыялы прэзентацыі [4] і лекцыю Брытанскага госця, якую ён прачытаў нашым настаўнікам падчас Edcamp Belarus - 2019.
(Глядзіце лекцыю Роса цалкам на нашых каналах YouTube тут [5] ці тут [6])

 

Таймкоды для відэа

1:27 [7] - крыху пра сябе, і чаму блог @teachertoolkit такі папулярны
5:08 [8] - мэты лекцыі
7:16 [9] - якія праблемы ёсць у настаўнікаў
10:36 [10] - з чаго складаецца нагрузка настаўнікаў (куды ідзе час настаўніка)
13:03 [11] - чаму настаўнікі сыходзяць з прафесіі
14:52 [12] - статыстыка сыхода з прафесіі ў Вялікабрытаніі
20:25 [13] - глабальныя даследаванні і іх уплыў
21:35 [14] - што бацькі думаюць пра працоўную нагрузку і заробкі настаўніка
24:05 [15] - хто вінаваты ў вялікай працоўнай нагрузцы на настаўніка
26:44 [16] - ці павялічвае якасць адукацыі напісанне падрабязных планаў урокаў
28:08 [17] - як уплывае вялікая нагрузка на здароўе настаўніка. "у нас цяпер такая мадэль, якая выпіхвае настаўніка са школы"
31:08 [18] - ці апраўдываюць сябе праверкі
32:19 [19] - як уплываць сацыяльныя сеткі на палітыку і ці залежыць адукацыйная палітыка ад таго, што робяць самі настаўнікі
34:24 [20] - пра два тыпы паводзінаў у сацыяльных сетках
36:45 [21] - настаўнікі - рухавікі таго, што адбываецца ў адукацыі, не бацькі і не палітыкі
40:34 [22] - што працуе ў Вялікабрытаніі: як 10 школ спраўляюцца з аднолькавымі парблемамі
43:04 [23] - нас матывуюць спаборнічаць, а не дзяліцца ідэямі
59:29 [24] - 5-хвілінны план урока
1:00:22 [25] - як хутка напісаць зваротную сувязь

 

Даведка: Рос Макгіл вядомы перш за ўсё дзякуючы свайму сайту https://www.teachertoolkit.co.uk [26], які рэгулярна ўваходзіць у топ-100 карысных педагагічных рэсурсаў і мае каля 10 мільёнаў чытачоў. МакГіл намініраваўся газетай The Sunday Times у 500 самых уплывовых людзей Вялікабрытаніі. Больш за 25 гадоў ён працаваў настаўнікам (быў настаўнікам года Вялікабрытаніі ў 2004 годзе) і кіраўніком у адной з самых складаных лонданскіх школ. Рос Морысан МакГіл рэгулярна выступае на міжнародных кангрэсах у Вялікабрытаніі, Канадзе, Германіі, Іспаніі і інш. краінах. З 2018 года працуе над док­тарскай дысертацыяй па педагогіцы ў Кембрыджскім універсітэце.

Binary Data Edcamp Belarus 2019. Рос МакГіл. Што кіруе нагрузкай настаўніка? Уступная лекцыя [27]
Вялікабрытнія - праблемы настаўніка [28]
Беларусь - праблемы настаўніка [29]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17100

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/videa
[2] https://nastaunik.eu/metoda/quality
[3] https://nastaunik.eu/metoda/experience/uk
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/edcamp_belarus_2019_ros_makgil_lekcyya_slaydy.pdf
[5] https://youtu.be/C5vPD9JpMzw
[6] https://youtu.be/HE_NY25Y2pM
[7] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=87s
[8] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=308s
[9] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=436s
[10] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=636s
[11] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=783s
[12] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=892s
[13] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=1225s
[14] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=1295s
[15] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=1445s
[16] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=1604s
[17] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=1688s
[18] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=1868s
[19] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=1939s
[20] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=2064s
[21] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=2205s
[22] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=2434s
[23] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=2584s
[24] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=3569s
[25] https://www.youtube.com/watch?v=C5vPD9JpMzw&t=3622s
[26] https://www.teachertoolkit.co.uk
[27] https://nastaunik.eu/
[28] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/473fe6728e0b028ee38e647a7db2fafd.png
[29] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/ba717de121fc6310ea9bec3b011ee653.png