Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Гексы на ўроку. Прыклад выкарыстання. (Відэа)

Гексы на ўроку. Прыклад выкарыстання. (Відэа)

Пачатковая школа [1]
Скарбонка метадаў [2]
Гексы (соты, шасцівугольнікі) - добры метад, каб навучыць дзяцей усталёўваць лагічныя сувязі паміж паняццямі, тэрмінамі, з'явамі, каб набытыя на ўроку веды складаліся ў сістэму. Гексы дапамагаюць навучыць вучняў працаваць у камандзе, дамаўляцца, крытычна ставіцца да інфармацыі.  А яшчэ гэта просты спосаб "разгаварыць" маўчуноў, даць ім магчымасць паверыць у сябе, што, вядома, спрыяе развіццю дзіцяці, павышае яго навучальныя вынікі і канкурэнтнасць у будучыні. Паглядзіце, як гэта выглядае на ўроку Таццяны Меляшчэні ў 4 класе сталічнай школы №87. 
Вось, што яна піша на сваёй старонцы [3] ў фэйсбуку: "З лёгкай рукі Светланы Локіс вырашыла прадставіць вам свае першыя крокі ў выкарыстанні гексаў на прадмеце "Чалавек і  свет". (Дзякуй за натхненне, падтрымку і апрацоўку відэа Святлане!)
Вучням былі прапанаваны гатовыя гексы, яны павінны былі найти сувязі паміж імі і растлумачыць, чаму менавіта так. Буду радая, калі каму-небудзь дапаможа, бо самой не хапала прыкладу выкарыстання. 
https://www.youtube.com/watch?v=pGvOQ02t3y0 [4]
Binary Data Гексы на ўроку МРБ [5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17152

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[2] https://nastaunik.eu/metoda/strategy/skarbonka
[3] https://www.facebook.com/groups/184430342151485/permalink/502575490336967/
[4] https://www.youtube.com/watch?v=pGvOQ02t3y0
[5] https://nastaunik.eu/