Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Часопіс "ЖЭЎЖЫК" - бясплатна для нашых дзетак

Часопіс "ЖЭЎЖЫК" - бясплатна для нашых дзетак

Бацькоўскія ініцыятывы [1]
Бацькі і дзеці [2]
Пачатковая школа [3]
Дашкольнаму педагогу [4]
Знаёмцеся! Анлайн-часопіс "ЖЭЎЖЫК".  
 
Першы нумар быў вельмі простым па вёрстцы і ўсяго на 20 старонак. Прывітальнае слова да чытачоў - ад імя беларускага  хлопчыка з незвычайным імем Жэўжык. Амаль усё ў часопісе прысвечана тэме птушак і вясны ў Беларусі: расказ пра першых птушак, што вяртаюцца да нас і што такое  вырай; крыжаванка, майстар-клас па лепцы, папяровая самаробка, рэбус, галаваломка. А яшчэ рэцэпт незвычайнай кашы і цікавы дэтэктыўны комікс. Раім пазнаёміцца з "Жэўжыкам" бліжэй. Далей будзе болей, будзе весялей!
 
 
Спампаваць першы нумар часопіса "Жэўжык" [5]
 
Другі нумар змяшчае багата пазнавальных матэрыялаў пра адметнасці нашага Вялікадня: валачобніцтва, васолы, гульні ў біткі і пакатушкі.
З'явілася новая рубрыка, што будзе пастаяннай надалей, - "Слоўнік юнага дойліда". На яе старонках чытачы будуць знаёміцца з выбітнымі будынкамі беларускай архітэктуры. Пачалі з нясвіжскага касцёла Божага Цела. Да велікоднай тэмы яшчэ падрыхтаваны парады па фарбаванні яек і разнастайныя забаўкі (комікс, лабірынт, знаходкі, рэбусы, галаваломка). Плюс заканчэнне дэтэктыўнага комікса.
 
 
Спампаваць другі нумар часопіса "Жэўжык" [6]
 
"Летні", трэці нумар прысвечаны дрэвам. У часопісе ўжо можна пабачыць намаляванага галоўнага персанажа. Дызайн выдання заўважна палепшыўся, а аб'ём вырас да 32 старонак. У гэтым нумары можна прачытаць пра тое, як захаваць нашы лясныя скарбы. Дазнайцеся, як назваць розныя часткі дрэва, і  зазірніце пад яго кару. Правядзіце цікавы эксперымент. Пазнаёмцеся з адным з самых старых драўляных будынкаў Беларусі.  Забаўкі па тэме: словаловы, судоку, блытанка, майстар-клас.
Жэўжыку прыйшлі першыя пытанні ад чытачоў, на якія ён даў адказ.
Яшчэ адна навінка - старонка англійскай мовы. 
І, вядома ж, чытайце дэтэктыўны супер-комікс.
 
Спампаваць трэці нумар часопіса "Жэўжык" [7]
 
Нарэшце, чацверты, зусім свежы нумар "да дна" раскрывае тэму "Водная сістэма Беларусі". А пад вокладкай - дзівосныя фотаздымкі беларускай прыроды ад Віктара Малышчыца; "Нашы рэкі і вадаёмы: міфічныя і рэальныя"; легенды і пабудова вадзянога млына; незвычайная шыфроўка пра таямнічае беларускае мора; водны эксперымент, наша першая гульня-хадзілка "Плывём з варагаў у грэкі"; адказы на пытанні чытачоў, 
загадкі пра ваду, пастаянныя забаўкі, старонка англійскай мовы. 
І яшчэ 2 сюрпрызы: матэматычная старонка і святочны конкурс з добрымі прызамі. 
Ну і абавязкова на дэсерт - новы комікс ад "Рэдакцыі рызыкантаў".
 
Спампаваць чацвёрты нумар часопіса "Жэўжык" [8]
 
Часопіс "ЖЭЎЖЫК" робяць бацькі для сваіх дзетак талакою, яго бясплатна можна спампаваць, раздрукаваць, або карыстацца электроннай версіяй. 

 

Cтаронкі "Жэўжыка" ў сацыяльных сетках: 

https://m.facebook.com/chasopis.zheuzhyk?fref=nf [9]
https://www.instagram.com/p/B5bH2taIE4M/?igshid=1x59nl32fr8sx [10]
 
Больш пра часопіс тут:
http://www.nastaunik.info/node/17181/ [11]
http://zheuzhyk.tilda.ws/ [12]
https://budzma.by/news/zheuzhyk.html?sphrase_id=86037 [13]
 
 
[14]
[15]
[16]
[17]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17181

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children/initiatives
[2] https://nastaunik.eu/parents-and-children
[3] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[4] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[5] https://drive.google.com/drive/folders/1gUiZjGRpSp3bSwWnnO7WOomZ3SSwR5Ob?fbclid=IwAR0X_951iF7jyc792AR-IWAr9ODMLwS8WEngRTZ6IlfyfG-S6U9kGkXKM9I
[6] https://drive.google.com/drive/folders/1v82-fWQYdcyjGdf0nwcnYzoTnC_K_kfo?fbclid=IwAR1VjChcBg0Z68vxzVhYpA7zAiJUyocXYODU6caunzzyn3PsXl_pCH5jx2M
[7] https://drive.google.com/drive/folders/1CNk19oQzQhD0NTwKhum9zsCI6Ax2MNLb?fbclid=IwAR1pr6bwtXr7pnh-fZETmYsbCxKKTS7aTPvpwZVnmcfEAnA2BH8JIKrJHPY
[8] https://drive.google.com/drive/u/0/folders/16G3ttbPzMGYw3TEA8Mxv79zxbamMjnns?fbclid=IwAR0XjF0sK0Zul97RiIBocJbJd7LIOhs0IQpmHxDHKclcT1jZo1eF_1YvaWc
[9] https://m.facebook.com/chasopis.zheuzhyk?fref=nf
[10] https://www.instagram.com/p/B5bH2taIE4M/?igshid=1x59nl32fr8sx
[11] http://www.nastaunik.info/node/17181/
[12] http://zheuzhyk.tilda.ws/
[13] https://budzma.by/news/zheuzhyk.html?sphrase_id=86037
[14] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/numar1.png
[15] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/numar2.png
[16] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/numar3.jpg
[17] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/numar4.jpg