Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > "Ян, Яніна, Васіліна". Маляванка-дапаможнік для вывучэння тэмы "Правы дзіцяці"

"Ян, Яніна, Васіліна". Маляванка-дапаможнік для вывучэння тэмы "Правы дзіцяці"

Выданні [1]
Дашкольнаму педагогу [2]
Пачатковая школа [3]

Як дзецям расказаць пра іх правы? А давайце іх размалюем!
Дзеці – вельмі ўразлівыя і цікаўныя. Пакуль яны несамастойныя фінансава, залежаць ад нас – сваіх бацькоў, настаўнікаў, то часам пакутуюць ад сваіх аднакласнікаў ды іншых дзяцей. І вельмі важна, каб яны з дзяцінства ведалі свае правы, вучыліся іх адстойваць і абараняць. Ад гэтага залежыць будучыня – і нашая, і іхняя.

Размалёўка можа дзеткам у гэтым дапамагчы. І яна – толькі адзін з крокаў у межах праекта “Маё права”. Тэма правоў дзяцей вельмі складаная, але пампуйце кнігу і пераканаецеся, што можна зрабіць яе цікавай дзецям. Маляванка дапаможа вам пазнаёміць дзяцей з такой няпростай тэмай у прывабнай форме.  

 

Размалёўку "Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках" можна спампаваць ужо цяпер тут [4] або атрымаць папяровы асобнік бясплатна на спектаклях, якія праводзіць кампанія "Будзьма беларусамі". Інтэрактыўную гульню-спектакль [5] можна замовіць для сваёй школы або летніка, напісаўшы на скрыню stasyaky88@gmail.com [6] альбо Viber/WhatsApp/Telegram: 8029-850-45-19. Таксама пры замове кнігі ў краме knihi.by [7] яе можна атрымаць у якасці прыемнага бонусу!

https://budzma.by/ [8]

Файл: 
PDF icon pravy_czalavieka_2019-04-18.pdf [9]
[10]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17193

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/issues
[2] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[3] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[4] https://drive.google.com/file/d/12AsZvzRRtVpuvXcSjNiOLE3ffKfhYEvv/view?usp=sharing
[5] https://budzma.by/news/susliki.html
[6] mailto:stasyaky88@gmail.com
[7] https://www.knihi.by/knihi/jan-janina-vasilina-malavanka
[8] https://budzma.by/news/razmaliouka.html
[9] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/pravy_czalavieka_2019-04-18.pdf
[10] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/2612.png