Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Дыстанцыйны курс па медыяадукацыі для падлеткаў "Бачу.Чую.Разумею" перамог у нацыянальным конкурсе

Дыстанцыйны курс па медыяадукацыі для падлеткаў "Бачу.Чую.Разумею" перамог у нацыянальным конкурсе

Медыяадукацыя [1]
Сёння сталі вядомыя пераможцы агульнанацыянальнага конкурсу  "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт" - 2019 г. Сёлета перамог адкрыты дыстанцыйны курс для падлеткаў "Бачу Чую Разумею", распрацаваны Таццянай і Сяргеем Фадзінымі з 26-й школы г Гродна. 
Дыстанцыйны курс складаецца з трох навучальных модуляў: «Ахоўнікі МедыяСусвету ці як стаць Фэйкхантарам», «Вялікі брат сочыць за намі?» і «Фантастычны медыякантэнт і дзе ён „жыве“?» 

Першы модуль прысвечаны ўменню распазнаваць фэйкі. Той, хто яго паспяхова пераадолее, можа лічыць сябе вопытным «паляўнічым» на фэйкі (фэйкхантарам). Другі модуль прысвечаны бігдаце — падлеткі даведаюцца, навошта ў сеціве збіраюцца звесткі пра нас, як абараніць свае персанальныя дадзеныя, як адключыць рэкламу і як не пакідаць глабальных слядоў у інтэрнэце. Трэці модуль закранае такія важныя праблемы, як захаванне аўтарскага права, адказнасць за інфармацыю, якую ты размяшчаеш у сеціве ці робіш яе перапост (між іншым, блогерам сёння можа стаць абсалютна кожны), што такое варожасць у інтэрнэце, як ствараць уласныя цікавыя інфармацыйныя падставы, каб захапіць сваім кантэнтам інтэрнэт-аўдыторыю і іншыя. 

Курс «Бачу.Чую. Разумею» — гэта частка праграмы па медыяадукацыі, якую рэалізуе Таварыства беларускай школы.

Дыстанцыйны курс «Бачу.Чую. Разумею» знаходзіцца на платформе CANVAS [2], якая прызначана для размяшчэння масавых адкрытых анлайн-курсаў. На яго можа запісацца любы, хто жадае. Запрашаем! 

 

[3]
[4]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17195

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://canvas.instructure.com/courses/1516405
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/79156799_497475797536026_4975608359878131712_n.jpg
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/44407432_2214205332188890_5429381670564265984_n.jpg