Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Часопіс "ЖЭЎЖЫК" - выйшаў пяты нумар

Часопіс "ЖЭЎЖЫК" - выйшаў пяты нумар

Бацькоўскія ініцыятывы [1]
Пачатковая школа [2]
Выйшаў пяты нумар дзіцячага пазнавальна-забаўляльнага часопіса "Жэўжык". Гэтым разам ён прысвечаны зімовым святам.
Што цікавага чакае вас пад вокладкай? Знаёмства з таямнічымі замаскіраванымі істотамі, якія ходзяць цёмнымі вечарамі па хатах, вынікі конкурса лістоў. Для самых актыўных чытачоў - чарговае падарожжа па Беларусі ў рубрыцы "Слоўнік дойліда". Для дамаседаў - рэцэпт смачнага печыва з водарам зімы. А яшчэ новы эксперымент, цікавыя загадкі, суперская шыфроўка, інтэлектуальная гульня-хадзілка, майстар-клас... І гэта яшчэ не ўсё! Прыемнага чытання!
Спампаваць Жэўжык, №5 [3]
Старонка часопіса Жэўжык на Facebook [4]
Добрая навіна: наступны нумар "Жэўжыка" будзе друкаваным і для гэтага працягваецца збор сродкаў талакою.
 
Часопіс „Жэўжык“ робяць тры матулі беларускамоўных дзетак цалкам на грамадзкіх асновах.
Каманда «Жэўжыка» — Наталка Дзінкель (з Нямеччыны), Марына Кузьмянкова (з Рагачова) і Волька Жарнасек (зь Любчы).  За 2019 год яны зрабілі 4 нумары, выклалі іх бясплатна ў сеціве на старонцы ў «Фэйсбуку».  Адметнасьць «Жэўжыка» ў тым, што кожны яго нумар тэматычны і тэма раскрываецца ў беларускім святле. Усе забаўкі выключна аўтарскія.
 
https://www.facebook.com/chasopis.zheuzhyk/posts/178410196729371?notif_i... [5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17331

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children/initiatives
[2] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[3] https://drive.google.com/drive/folders/1x0z1VgUVHjF0Sgjzo4n8LsV2qMLi3x8E?fbclid=IwAR2BRQvHT2JD5RGG_4X2L2P6GoPNqgNhJZXWD0PpEG72Z05HDlJNYgn911o
[4] https://www.facebook.com/chasopis.zheuzhyk?__tn__=%2CdlC-R-R&eid=ARDbJ-eIMpaW0-AWJfMt-mjIZl_7nhGaWzI3FQKvDWc01bkp4eldxK8fnoJqdtUnekiCLN7DbpCuetEj&hc_ref=ARQOpKsUx3IMRPBrIAUoU9VqWXTaSEIi4FRqfiyFqWxoWiimt69hyqBxwsxEnmqNzm4
[5] https://www.facebook.com/chasopis.zheuzhyk/posts/178410196729371?notif_id=1580156507515041&notif_t=feedback_reaction_generic