Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Як працаваць з постэрам пра мастакоў на ўроках па сусветнай гісторыі ў 9 класе

Як працаваць з постэрам пра мастакоў на ўроках па сусветнай гісторыі ў 9 класе

Гісторыя [1]
Медыяадукацыя [2]
Выяўленчае мастацтва [3]

Як працаваць з постэрам пра мастакоў на ўроках па сусветнай гісторыі ў 9 класе

 

Дар'я Касякова, настаўніца гісторыі гімназіі № 34 г.Мінска

Ідэі для работы  з постэрам "Мастацтва намаляваць рыбу" падчас вывучэння культуры Заходняй Еўропы і Амерыкі ў 9 класе. 
Я паказала дзецям постэр і прапанавала выбраць тую "рыбку", якая прывабіла кожнага на першы погляд. Абраныя рыбкі сталі дамашнім заданнем вучняў (па схеме перакуленага навучання):

Заданне:

Дадаць у створаную настаўнікам гугл-прэзентацыю тры слайды (зададзены адзіны стыль, абагулена для супольнага рэдагавання).

Крытэрыі паспяховага выканання задання:

1 бал - імя, фота, стыль, у якім працаваў мастак; па 0,5 бала - за шэсць фактаў пра мастака (цікавых фактаў, не проста "быў мастаком, нарадзіўся ў Іспаніі")

1 бал - за абраную карціну; 2 балы - за цікавы лінк, дзе можна пачытаць больш пра мастака і яго творчасць;

1 бал - за цытату і каментар да яе (у чым сэнс, чаму абраў),

2 балы - за вусную прэзентацыю.


 

Пасля выступленняў дзяцей з прэзентацыяй сваіх слайдаў для абагульнення і замацавання матэрыялу я прапанавала прэзентацыю з творамі мастакоў з выступленняў дзяцей (з іншымі карцінамі, але без подпісу). Вучні вызначалі па карціне імя мастака і яго мастацкі стыль.

Хачу пазначыць, што працавалі два заняткі (мы з калегамі заўседы ідзем адзін аднаму насустрач, калі патрэбна ў адукацыйных мэтах аддаць/памяняцца заняткамі).

Сказаць, што прайшло супер - нічога не сказаць! Па-першае, дзеці цудоўна падрыхтавалі свае працы, казалі, што шмат цікавага даведаліся, папрактыкаваліся ў пошуку і адборы інфармацыі. Па-другое, для мяне асабіста было цікава праналізаваць, каго з мастакоў абраў кожны з маіх дзетак, якія цытаты, карціны (гэта насамрач вельмі характарызуе ўнутраны свет чалавека). Дзеці таксама ўжо з сярэдзіны прэзентацыі класа казалі, што зразумела і легка здагадваліся, чаму і хто зрабіў такі выбар. Па-трэцяе, паказальна было, якіх мастакоў з усіх прадстаўленых дзеці запомнілі і чаму. Карацей (і так шмат напісала, не ведаю, хто дачытаў да канца :) я рэдка бываю задаволена на 100%, але тут усе спрацавала проста шыкоўна!

Паспрабуйце, калі зацікавіла. Прымацавала для вас абедзве нашыя з дзеткамі прэзентацыі :)

Вучнеўская прэзентацыя: https://docs.google.com/presentation/d/1WIyFd2jCyCYAGv5vemtEy1jFMc82xa4cUqtmuw1uE5k/edit#slide=id.g76a28aff21_10_29 [4]

Прэзентацыя для замацавання: https://drive.google.com/file/d/1tDKi2XbiZ6MEbrJrx_UiI7cfFhXjp8Lg/view?usp=sharing [5]

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/1139282822863245/permalink/1742117672579754/ [6]

 
 

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17396

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/history
[2] https://nastaunik.eu/media/edu
[3] https://nastaunik.eu/workshop/arts
[4] https://docs.google.com/presentation/d/1WIyFd2jCyCYAGv5vemtEy1jFMc82xa4cUqtmuw1uE5k/edit?fbclid=IwAR2Ky017BlTb_8noyo80A_iLeLjR4dc2ngVh0LuEfX3WmE53o6ex7MdEUus#slide=id.g76a28aff21_10_29
[5] https://drive.google.com/file/d/1tDKi2XbiZ6MEbrJrx_UiI7cfFhXjp8Lg/view?usp=sharing&fbclid=IwAR0tEgdgu4jof-Zs2cfAxgVSI3hshIhMEpC7tvFhLp1y2ONfCl3zVeGmGB8
[6] https://www.facebook.com/groups/1139282822863245/permalink/1742117672579754/