МРБ, 4 клас. §33 "Сцяг беларускай дзяржавы" (+Відэа)
Публікуем завяршальны ролік вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь" 4 клас.
Матэрыялы да §33 "Сцяг беларускай дзяржавы" падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.
Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролік, прэзентацыю і тэхналагічную карту ўрока з заданнямі. Матэрыялы можна выкарыстаць як для традыцыйных урокаў, так і для перакуленага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання. Вы можаце скарыстацца прапанаванай распрацоўкай урока, выкананай у тэхналогіі актыўнай ацэнкі, а можаце ўзяць толькі некаторыя элементы. Вучэбна-метадычны комплекс распрацавалі настаўнікі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.
Спампаваць відэа-ролік [4]
Спампаваць тэхналагічную карту [5]
Cпампаваць прэзентацыю [6]
Глядзіце ранейшыя матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу:
- §15. Пад сценамi старажытных замкаў [7]
- §16. Па якіх законах жылі нашы продкі [8]
- §17-19. Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў [9]
- § 20. Пачынальнік кнігадрукавання [10]
- § 21. У краіне майстроў і творцаў [11]
- §22. Ад батлейкі да паланэза [12]
- §23. Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны [13]
- §24. Будаўніцтва новага жыцця" [14]
- §25. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (Частка1 [15])
- §26 Беларусь у гады 2-й сусветнай вайны (Частка 2) [16]
- §27 Багацце нашай краіны" [17]
- §28 Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся" [18]
- §29-30 Мінск - сталіца нашай краіны" [19]
- §31 Сучасная Беларусь [20]
- §32 Дзяржаўны герб нашай краіны [21]
- §33 Сцяг беларускай дзяржавы [22]
Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы, - апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы. Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі. Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com [23]. Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў - перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.

