Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Беларускамоўныя ролікі для самых маленькіх з’явіліся на YouTube

Беларускамоўныя ролікі для самых маленькіх з’явіліся на YouTube

Дашкольнаму педагогу [1]
Пачатковая школа [2]

«Годна — дзеткам» — новы праект на ютуб-канале “Годна” https://www.youtube.com/watch?v=KWx5kvfS7mw&feature=youtu.be [3], прысвечаны стварэнню дзіцячага кантэнту. З яго дапамогай можна вучыць алфавіт, лічбы, назвы колераў, жывёл у займальнай форме і па-беларуску. Першы ролік прысвечаны вывучэнню беларускага алфавіта. 

З’яўленне ідэі праекта – гэта адказ на запыты сучасных беларускіх бацькоў. 

“У мяне ёсць дачушка, і яна, як усе дзеці, вельмі любіць глядзець ролікі на ютубе. Каб сумяшчаць прыемнае з карысным, я ёй уключаю адукацыйныя відэа: пра лічбы, алфавіт, геаметрычныя формы. Такога кшталту кантэнту на ютубе шмат, але на рускай і англійскай мовах. Я вырашыла, чаму б не зрабіць такія ж відэа на беларускай, тым больш, што я гэта ўмею”, – кажа аніматарка і аўтар ролікаў Вольга Бераснева.  

Наступныя выпускі будуць прысвечаныя тэмам: “Лічым па-беларуску” , “Усе колеры вясёлкі (і не толькі) па-беларуску”, “Назвы хатніх жывёлаў па-беларуску і спрадвечныя беларускія мянушкі для іх” , “Поры года і назвы месяцаў па-беларуску”. 

 

Каб не прапусціць новыя ролікі, кампанія «Годна» рэкамендуе падпісацца на ютуб-канал: https://www.youtube.com/c/hodnaby [4].

 

Усе навіны будуць публікаваць у сацыяльных сетках:

  • Instagram [5]
  • Facebook [6]
  • Telegram [7]
  • VK [8]
  • Oдноклассники [9]

“Годна” -- грамадская кампанія, скіраваная на фарміраванне і прасоўванне матывуючай беларускай ідэі праз падтрымку і запуск нацыянальна-арыентаваных праектаў у сучасных фарматах.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17870

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[2] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[3] https://www.youtube.com/watch?v=KWx5kvfS7mw&feature=youtu.be
[4] https://www.youtube.com/c/hodnaby
[5] https://www.instagram.com/hodnaby/
[6] https://www.facebook.com/hodnaby/
[7] https://t.me/hodnaby
[8] https://vk.com/hodnaby
[9] https://ok.ru/hodnaby