Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Даследаванне Нацыянальнага інстытута адукацыі паказала жахліва нізкі ўзровень матэматычнай пісьменнасці беларускіх школьнікаў

Даследаванне Нацыянальнага інстытута адукацыі паказала жахліва нізкі ўзровень матэматычнай пісьменнасці беларускіх школьнікаў

Якасць адукацыі [1]

Прапануем меркаванне Сяргея Альшэўскага па выніках рэспубліканскага маніторынгу матэматычнай пісьменнасці дзевяцікласнікаў:
 

 

 

Нядаўна міністр адукацыі адрапартаваў аб тым, што вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання сёлета вышэйшыя на 10 — 15 балаў. Але чаму тады ў педагагічнай супольнасці гэты факт ахрысцілі "прыпіскамі сярэдняга бала ў асабліва буйных памерах"?

Менавіта на гэтае пытанне я і пастараюся адказаць ніжэй. Але пачну здалёку і згадаю той факт, што дзякуючы Мікалаю Фяськову, які ўзначальваў РІКВ з 2002 па 2017 год, у Беларусі ўдалося пабудаваць сістэму цэнтралізаванага тэсціравання. Так, сістэма не была ідэальнай, але яна, па-першае, амаль цалкам знішчыла жахлівую карупцыю 90-х на ўступных іспытах у ВНУ, па-другое, дазваляла аб'ектыўна ранжыраваць абітурыентаў па ведах і, па-трэцяе, дазваляла выяўляць істотныя праблемы ў сістэме школьнай адукацыі.
Але, як гэта часта ў нас бывае, пасля выяўлення праблемы было прынятае «адзіна правільнае рашэнне»: сказаць, што праблема — гэта не праблема, проста трэба было памяняць кіраўніцтва РІКВ і змяніць сістэму падліку балаў ЦТ. І менавіта з гэтага моманту стала магчымым з нулём у галаве наторкаць на прахадны бал і паступіць нават на бюджэт.

З першага разу сістэму ЦТ поўнасцю знішчыць не ўдалося. Нават завышаныя вынікі ЦТ па-ранейшаму паказвалі на той факт, што ў адукацыі ў нас бяда. Пасля чаго і прыдумалі адзіны іспыт. Ну як прыдумалі, сказалі, што адзіны іспыт будзе, а якім ён будзе — не прыдумалі да гэтага часу.

Далей трэба адзначыць другі факт, які і ляжыць у аснове адказу на пастаўленае вышэй пытанне: у Беларусі ўжо не адзін год сігналізуе аб істотных праблемах у адукацыі і іншы інструмент: рэспубліканскі маніторынг якасці адукацыі https://monitoring.adu.by/ [2], вынікі якога не першы год даводзіцца вырываць зубамі (пра гэта, калі будзе цікава, напішу асобна ў ps).


І сёння, прааналізаваўшы вынікі чарговага маніторынгу ведаў па матэматыцы, можна адназначна сказаць: "З такой адукацыяй эканоміку ведаў не пабудаваць!"
Далей я прашу ўсіх вас спачатку ўважліва ўчытацца ў фармулёўкі ўзроўняў матэматычнай пісьменнасці і супаставіць іх з вынікамі, паказанымі вучнямі.
А зараз адкажыце на наступныя пытанні:

  • Як вам працэнт дзяцей, якія могуць выконваць усяго толькі простыя заданні?
  • А працэнт рабят, якія ў лепшым выпадку могуць выконваць прамыя ўказанні?
  • А тое, колькі вучняў могуць распазнаваць сітуацыю?
  • А дакладна выконваць апісаныя працэдуры?
  • Але ў гэты ж час сярэдні бал рэпетыцыйнага тэсціравання ўсё вышэй і вышэй…

__________
UPD А яшчэ хочацца звярнуць увагу на ўзровень 1а (парогавы), якога няма ні тут: https://www.adu.by/.../05/Kn3-PISA-2018-matem-gramotnost.pdf [3] ні тут: https: //educentr-kudrovo.vsevobr.ru/.../urovni-mat [4]... І злыя мовы пагаворваюць, што ён спецыяльна прыдуманы, каб не так сорамна было
Крыніца: https://www.facebook.com/sergey.olhevski/posts/pfbid02D5XfPgnE88RUrFAvUj8EduHGnpBohxGdTMzTF891xHrFJ59x3AkzkTFMRB8kZ2jCl [5]

 

 

[6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18493

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/quality
[2] https://monitoring.adu.by/
[3] https://www.adu.by/.../05/Kn3-PISA-2018-matem-gramotnost.pdf
[4] http://educentr-kudrovo.vsevobr.ru/.../urovni-mat
[5] https://www.facebook.com/sergey.olhevski/posts/pfbid02D5XfPgnE88RUrFAvUj8EduHGnpBohxGdTMzTF891xHrFJ59x3AkzkTFMRB8kZ2jCl
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/vyniki_manitoryngu_matematyka.jpg