Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Сустракайце выпуск "МедыяКлас" для настаўнікаў замежнай мовы

Сустракайце выпуск "МедыяКлас" для настаўнікаў замежнай мовы

Медыяадукацыя [1]
Замежная мова [2]
Медыякомпас [3]

МедыяКлас — актуальныя па тэматыцы і апрабаваныя на практыцы матэрыялы для развіцця крытычнага мыслення як асновы фармiравання медыяінфармацыйных кампетэнцый вучняў і дарослых.

Матэрыялы прадстаўлены ў выглядзе практыкаванняў, распрацовак урокаў і пазакласных мерапрыемстваў, модуляў трэнінгаў для школьнікаў і дарослых.
Медыяклас праз QR-коды інтэграваны з MediaToоlkit — электронным банкам практыкаванняў для развіцця медыяграматнасці. У яго ўвайшлі практыкаванні, якія дапамагаюць настаўнікам на прыкладзе медыятэкстаў патлумачыць вучням змест урока, а разам з тым даюць адказ на шмат іншых пытанняў.

  • Як адрозніць фэйк ад праўды?
  • Як праверыць надзейнасць крыніц інфармацыі?
  • Ці можна давяраць рэкламе?
  • Чаму адна і тая ж падзея выклікае розную рэакцыю ў людзей?
  • Што рабіць, калі цябе троляць?
  • Як не заблытацца ў сацыяльных сетках і не стаць ахвярай кібербулінгу?

ЯК КАРЫСТАЦЦА ДАПАМОЖНІКАМ?

Гэты метадычны дапаможнік складаецца з гатовых практыкаванняў, сцэнарыяў урокаў, інфармацыйных і класных гадзін, якія дазваляюць вам, як настаўнікам:
• планаваць вучэбныя заняткі з медыяадукацыйным зместам па тэме свайго ўрока
• абмяркоўваць і планаваць стварэнне атмасферы ў класе, якая б спрыяла ўсведамленню вучнямі пераваг і небяспекі інфармацыйнага свету, разуменню ролі медыя ў грамадстве, адказнаму стаўленню да аўтарскіх правоў, свабоды слова
• узмацняць і пашыраць актыўны і адказны ўдзел вучняў і дарослых у стварэнні інфармацыйнай прасторы.

ЯК ЗНАЙСЦІ ПАТРЭБНАЕ ПРАКТЫКАВАННЕ?
Матэрыялы дапаможніка арыентаваны найперш на настаўнікаў сярэдняй школы. Кожнае практыкаванне (урок) мае ў загалоўку назву, пералік медыякампетэнцый, фарміраванню якіх яно спрыяе, клас, прадмет, прыкладны час, патрэбны для яго правядзення, пералік скарыстаных метадаў і матэрыялаў для падрыхтоўкі.
Абсалютная большасць практыкаванняў з’яўляюцца ўніверсальнымі і могуць быць выкарыстаны як элементы трэнінгаў і семінараў па медыяграматнасці, выхаваўчых, навучальных і забаўляльных мерапрыемстваў для розных мэтавых груп.

Кожнае практыкаванне, матэрыял для раздрукоўкі, артыкул, відэа- і аўдыядадатак вы можаце знайсці ў электроннай форме на платформе медыятулкіт па адпаведных QR-кодах або актыўных спасылках у PDF версіі кнігі.

Дапаможнік можна спампаваць тут

Файл: 
PDF icon medyyaklas_zamezhnaya.pdf [4]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18578

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/workshop/foreign
[3] https://nastaunik.eu/media
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/medyyaklas_zamezhnaya.pdf