Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Якія рэформы патрэбны сістэме адукацыі Беларусі? Вывучаем досвед Літвы

Якія рэформы патрэбны сістэме адукацыі Беларусі? Вывучаем досвед Літвы

Замежны досвед [1]
Літва [2]

Прапануем  пазнаёміцца з літоўскім досведам рэфармавання вышэйшай і сярэдняй школы. 
Эксперты: Рычардас Алішаўскас — начальнік аддзела Міністэрства адукацыі і навукі Літвы. Эгле Пранцкунене - кансультант па адукацыі, даследчыца, педагог.

Галоўны прынцып літоўскай сістэмы адукацыі, які варта пераняць Беларусі, – заўсёды пакідаць прастору для творчасці. Для саміх людзей. Немагчыма з цэнтру ўсё кантраляваць. Самая галоўная задача з пачатку незалежнасці, нашая канцэпцыя школы – выхаваць чалвека для свабоды. Ён мусіць мець кампетэнцыю выбара  творчасці. Трэба  вучыць  лідарству, каб людзі бралі на сябе адказнасць і дзейнічалі, - лічыць начальнік аддзела Міністэрства адукацыі і навукі Літвы Рычардас Алішаўскас

Па словах спікераў, дзяржаўная ўлада мусіць быць больш талерантнай да сістэмы адукацыі і ствараць такія ўмовы, каб рэфармаванне адукацыі адбывалася праз самую сістэму, а не «зверху».

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18760

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/experience
[2] https://nastaunik.eu/metoda/experience/lituania