Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Дзе настаўніку знайсці навінкі беларускай літаратуры?

Дзе настаўніку знайсці навінкі беларускай літаратуры?

Беларуская літаратура [1]

Дзе настаўніку знайсці навінкі беларускай літаратуры? 
Сайт "Новыя беларускія кнігі" [2](https://bellit.store [3]) створаны і папаўняецца па ўласнай прыватнай ініцыятыве беларускага пісьменніка Валерыя Гапеева. Мэта яго: распавесці чытачам пра новыя беларускія кнігі, кіруючыся як на новыя, лепшыя па водгуках, так і на малавядомых, пачынаючых аўтараў. Бо ж ім за ўсё цяжэй, яны – па-за ўвагай СМІ.

На сайце можна знайсці водгукі пра новыя кнігі, змешчаныя на прасторах сеціва, са спасылкай на аўтараў артыкалаў і блогераў. Яшчэ на сайце можна пакінуць свае водгукі, калі пашчасціць атрымаць і пачытаць новую кнігу. Сайт пачынае агляд умоўна ад 2020 года. А вось за 2023 год і пазней – будзе імкнуцца да таго, каб згадаць усё больш-менш значнае і цікавае, новае.

Калі вам хочацца напісаць пра нейкую кнігу і надаць свайму водгуку большую пашыранасць, калі ласка, звяртайцеся, дасылайце свае водгукі на пошту: list@bellit.store [4] 

Калі вы аўтар і лічыце сваю кнігу вартай ды абдзеленай увагай, можна даслаць  кнігу ў электронным фармаце, ці проста тэкстам. 

Пісаць можна на адрас: list@bellit.store [4]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18809

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/biellit
[2] https://bellit.store/
[3] https://bellit.store
[4] mailto:list@bellit.store